Пастаўкі нафты з Казахстана ў Беларусь пачнуцца не раней за восень, — калі ўвогуле пачнуцца
Першыя пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў з Казахстана ў Беларусь могуць пачацца не раней за восень бягучага года, калі міжурадавае пагадненне ратыфікуе казахстанскі парламент.
Пра гэта заявіў у сераду на брыфінгу міністр энергетыкі Казахстана Нурлан Нагаеў, паведамляе АФН.
«Цяпер нам трэба будзе ратыфікаваць гэтае пагадненне. Пасля ратыфікацыі парламентам мы складзем індыкатыўны план і пералік тавараў, якія могуць быць пастаўлены ў Рэспубліку Беларусь, там жа будуць абмяркоўвацца віды нафтапрадуктаў і аб’ёмы нафтапрадуктаў. <...> Сёння было закрыццё сёмай сесіі парламента Казахстана. Увосень, калі парламент адновіць сваю працу, мы занясём гэты дакумент на ратыфікацыю парламентам», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб тэрмінах паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь.
Нагаеў адзначыў, што яны могуць пачацца не раней за восень.