Міжнародныя фінансавыя інстытуты адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю
Прычына — палітычны крызіс, які працягваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020.
На пачатак 2021 года ў актыўнай працы ў Беларусі былі
праекты на 1 мільярд долараў ад Сусветнага банка. Зараз СБ працягвае тое, што
ўжо было пачата, напрыклад, праекты па барацьбе з пандэміяй або мадэрнізацыі
вышэйшай адукацыі. «Новых праектаў, якія былі б перададзены на зацвярджэнне
Савету дырэктараў, няма», — адказалі ў банку на запыт Deutsche Welle.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця інвеставаў у
Беларусь каля 3 мільярдаў еўра, у выглядзе выключэння супрацоўнічалі з
дзяржпрадпрыемствамі. «Мы не інвеставалі ў новыя праекты ў дзяржсектары з
пачатку 2020 года і не плануем рабіць гэта ў недалёкай будучыні», — заявіў
прадстаўнік ЕБРР. Праекты з прыватным бізнэсам пакуль працягваюцца.
Паводле «Нашай Нівы».