Godel выправіла частку беларускага персаналу ва Украіну
У мінулыя выходныя частка каманды брытанскай ІТ-кампаніі Godel Technologies на нявызначаны тэрмін пераехала ва Украіну.
Пра такую магчымасць для ўсіх супрацоўнікаў з любога офіса кампаніі ў Беларусі было абвешчана на нядаўнім карпаратыўным стрыме з COO Godel Technologies Андрэем Афанасенкам.
«Частка супрацоўнікаў, некаторыя са сваімі сем’ямі і нават хатнімі жывёламі сапраўды ў дадзены момант знаходзяцца ў Кіеве. Рашэнне прапанаваць такую магчымасць нашым людзям было прынята для мінімізацыі рызыкаў у сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў краіне, а таксама адключэннем інтэрнэту на некалькі дзён, што пацягнула за сабой збоі ў працоўным працэсе, зносінах з кліентамі і значныя фінансавыя страты» — заявілі ў кампаніі.
Кампанія цалкам узяла на сябе арганізацыю пераезду і пражывання. Магчымасць наступнага трансферу супрацоўнікаў не выключаная: «Будзем глядзець на ход развіцця падзей і ўлічваць запыты з боку каманды».
Godel Technologies — распрацоўшчык з галаўным офісам у Манчэстэры. У Беларусі філіялы кампаніі працуюць у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве і Віцебску з агульным штатам больш за 1100 чалавек.
Варта нагадаць, што ва Украіне з рознай інтэнсіўнасцю працягваецца вайна ў Данбасе, на поўдні краіны. Але нават улічваючы гэта ў кампаніі вырашылі, што ва Украіне іх супрацоўнікам будзе больш бяспечна, чым у «мірнай і квітнеючай Беларусі, выспе стабільнасці».
Паводле DEV.by