Пакуль дзяржава будзе так ставіцца да бізнэсу, прадпрымальнікі будуць досыць хітрыя

Ці ўбачыць еўрапейскія грошы малы і сярэдні бізнэс?

biz.jpg

Еўрапейскі саюз выдзеліць Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) 6 мільёнаў еўра на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі. Адпаведнае пагадненне паміж ЕС і ЕБРР падпісана 13 верасня ў Міністэрстве эканомікі ў Мінску.
6 мільёнаў еўра — гэта шмат ці мала? Ці сапраўды атрымае гэтыя грошы малы і сярэдні бізнэс? Пра гэта кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
— Такія рэсурсы лішнімі не бываюць, — кажа лідэр прадпрымальнікаў. — Наогул ёсць дзве магчымасці: альбо вылучаецца грант для тэхнічнай або кансультацыйнай дапамогі, альбо крэдытны рэсурс. Калі гэта грант для аказання тэхнічнай дапамогі, ён, хутчэй за ўсё, дастанецца структурам, якія добра сябе зарэкамендавалі ў рабоце з ЕБРР, і не факт, што гэтыя кансультацыі і даследаванні будуць карысныя беларускаму малому бізнесу. Але хто-то ад гэтага нешта атрымае.

Сяргей Балыкін

Сяргей Балыкін

Калі ж банк выдзяляе крэдытныя сродкі для беларускіх банкаў у рамках крэдытнай лініі, то ўжо беларускія банкі будуць выдаваць сродкі для беларускіх суб'ектаў малога прадпрымальніцтва.
— 6 мільёнаў еўра — гэта шмат ці мала?

— Наколькі я разумею, ніколі крэдытныя лініі цалкам да канца не выкарыстоўваліся. Грошы заставаліся, адпаведна, гэтыя грошы не так запатрабаваныя ў Беларусі. Ці ў нас не так шмат пазычальнікаў, які задавальняе гэтыя патрабаванні.
— Ці патрэбна ўвогуле такая падтрымка з боку ЕББР беларускаму малому і сярэдняму бізнесу?
— Калі хтосьці атрымлівае даступныя крэдытныя рэсурсы — гэта ўжо добра. У нас не так шмат танных крэдытных рэсурсаў. Як правіла, гэтыя грошы танней, чым беларускія. Хоць у Беларусі і так лішак крэдытных рэсурсаў.
У нас не хапае праектаў, якія можна было б крэдытаваць. У нас не хапае плацежаздольных пазычальнікаў, а гэта сведчыць пра тое, што ў Беларусі малое і сярэдняе прадпрымальніцтва перажывае не лепшыя часы. І магчымасць атрымаць крэдыт хай і на нядрэнных умовах — не самае галоўнае для развіцця бізнесу. Спачатку нам трэба стварыць умовы для развіцця бізнесу, а потым ён ужо будзе ганяцца па рэсурсы. Пакуль жа ў нас рэсурсы больш, чым бізнес.
— Чаго сёння не хапае для таго, каб малы і сярэдні бізнес адчуў сябе больш упэўнена?
— Розуму не хапае. Не хапае палітычнай волі, жадання, здольнасці з боку дзяржаўнага апарату, чынавенства для стварэння ўмоў для малога, сярэдняга, буйнога — для любога бізнэсу. У нас бізнэса як такога не асабліва шмат. У нас ёсць паспяховыя і адносна багатыя людзі, якія маюць нейкія сувязі ва ўладных колах, але гэта нельга назваць паўнавартасным бізнесам. Як мы бачым, любоў да іх з боку тых, хто ва ўладзе — з'ява надзвычай нетрывалая: сёння ты алігарх, а заўтра — падсудны ці вязень.
Не хапае празрыстасці, стабільнасці, не хапае гарантый, абароны ўласнасці, не хапае спакою. Так, колькасць праверак знізілася, сталі менш тузаць бізнес, але ўсё роўна ціск з боку дзяржавы залішні, ніхто не можа быць упэўнены ў тым, што зарабіўшы грошай, ён іх не страціць, што заканадаўства не зменіцца заднім лікам, і прыйдзецца выплачваць сумы на карысць дзяржавы. І пакуль дзяржава будзе так ставіцца да бізнэсу, у нас будуць з'яўляцца прадпрымальнікі і бізнесмены не вельмі разумныя і сумленныя, але досыць хітрыя, якія ўмеюць знаходзіць абыходныя шляхі, наладжваць кантакты з чыноўнікамі. І эканоміка ў нас будзе такая, якая ёсць.
Паводле Заўтра тваёй краіны