Беларускі рэкет не перашкодзіць вытворчым планам «Уралкалія»
На фоне ажыўленага абмеркавання магчымых змяненняў у складзе акцыянераў ААТ «Уралкалій» і напярэдадні завяршэння складання спісу акцыянераў-удзельнікаў пазачарговых акцыянерных сходаў у кастрычніку і лістападзе расейскі вытворца хлорыстага калію пацвердзіў папярэднія вытворчыя планы на 2014 год.
Згодна з планамі кампаніі, вытворчасць калійных угнаенняў у Расеі ў 2014 годзе павінна дасягнуць планкі ў 13 мільёнаў тон, г.зн. стоадсоткавай загрузкі цяперашніх вытворчых магутнасцяў (у 2012
годзе «Уралкаліем» было выраблена і прададзена крыху менш за 10 мільёнаў тон хлорыстага калію).
Упершыню гэтыя планы былі агучаныя генеральным дырэктарам кампаніі Уладзіславам Баўмгертнерам на прэс-канферэнцыі з акцыянерамі і падчас святкавання Дня шахцёра ў горадзе Бярэзнікі Пермскага
краю, за некалькі дзён да арышту ў Менску.
Даходы ад дзейнасці «Беларуськалію» складаюць да 45% даходнай часткі ўсяго бюджэту Рэспублікі Беларусь. Пасля пераходу «Уралкалію» да стратэгіі зніжэння
коштаў для спажыўцоў і нарошчвання вытворчасці «Беларуськалій» быў вымушаны спыніць палову сваіх здабываючых комплексаў на «планавы» рамонт, а Лукашэнка
запатрабаваў ад работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі ў іншых краінах заняцца пошукам пакупнікоў (раней продажы «Беларуськалію» забяспечваліся расейскімі спецыялістамі).
Захоплены беларускім КДБ гендырэктар «Уралкалію» прыехаў у Менск па асабістым запрашэнні беларускага прэм'ера Міхаіла Мясніковіча для перамоваў аб сітуацыі на сусветным
калійным рынку.
На думку аналітыкаў, захаванне планаў «Уралкалію», нягледзячы на тое, што адзін з кіраўнікоў кампаніі знаходзіцца ў закладніках, паказвае на бесперспектыўнасць сілавой тактыкі
беларускага боку.
А «Уралкалій», адзначаюць назіральнікі, як раз адносіцца да тых расейскіх кампаній, якія імкнуцца, а шмат у чым і дасягнулі, менавіта сусветнага ўзроўню вядзення бізнесу.
Няцяжка зрабіць выснову, што пакуль беларускія ўлады спрабуюць займацца рэкетам замест наладжвання нармальнай працы свайго прадпрыемства, а «Уралкалій» нарошчваць сваю
вытворчасць, «Беларуськалій» можа канчаткова ўвайсці ў піке, што пацягне за сабой эканамічны, а затым і сацыяльны крызіс у Беларусі.
«Мы, вядома, закуплялі тавар у Гомелі, але зараз адпраўляць свайго чалавека туды, прама скажу — боязна. У параўнанні з хімічным гігантам мы — людзі невялікія. А расходным матэрыялам быць не хочацца», — паведаміў уладальнік сеткі мэблевых крамаў.
kremlnews.ru