Беларускі рубель заняў трэцяе месца ў свеце па абясцэньванні
Каб зберагчы свае зберажэнні ад інфляцыі, беларусы здымаюць грошы з дэпазітаў.
На інфляцыйныя чаканні ўплываюць многія фактары, у іх ліку — дэвальвацыя нацыянальнай валюты. Летась беларускі рубель абясцэніўся на 23%. Больш толькі турэцкая ліра — на 24%, і бразільскі рэал — на 30%. Расійскі рубель за год зваліўся на 19%, піша moyby.com са спасылкай на kp.by.
Каб зберагчы свае зберажэнні ад інфляцыі, беларусы здымаюць грошы з дэпазітаў і ўкладваюць іх у акцыі і каштоўныя металы.
«Стаўкі па дэпазітах нізкія, практычна нулявыя, грошы перацякаюць на іншыя рынкі, ўкладваюцца ў акцыі, асабліва ў акцыі тэхналагічных кампаній, таксама ў такія інвестыцыйныя тавары, як каштоўныя металы. Золата, напрыклад, вырасла за мінулы год на 25%», — паведаміла кіраўніца ўпраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця Нацбанка Наталля Мірончык.