Беларусь узначаліла спіс краін, якія называюць «падатковым пеклам»

Складальнікі рэйтынгу The Hell Index паставілі Беларусь на першае месца сярод краін, якія можна назваць «падатковым пеклам». The Hell Index быў заснаваны толькі ў 2020 годзе, і Беларусь узначальвае спіс «самых пякельных падатковых сістэм» два гады запар.

opera_snimok_2023_10_25_132904_the1841foundation.com.png

Як адзначаюць складальнікі рэйтынгу, індэкс «падатковага пекла» быў створаны для ацэнкі краін, якія спалучаюць высокія падаткі з працяглым безгаспадарчым кіраваннем з боку ўрада.

«Індэкс падатковага пекла — гэта паглыблены аналіз як якасных, так і колькасных даных, якія штогод публікуюцца як МВФ, так і Сусветным банкам. Здабываючы высновы з гэтых даных, удалося стварыць ўсёабдымны індэкс і крытычна прааналізаваць 94 краіны. Вывучаныя даныя ўключалі ў сябе значна больш, чым падатковыя даныя, але таксама вывучаліся ўрады і іх здольнасць эфектыўна функцыянаваць у інтарэсах сваіх грамадзян», — пішацца ў рэйтынгу.

Кожная краіна ацэньвалася па двух асноўных напрамках з нераўнамерным вызначэннем балаў. 60% ад агульнага бала аддаецца эканоміцы (колькасныя паказчыкі) і 40% — якасці дзяржаўнага кіравання.

У колькаснай вобласці разглядаліся падаткова-бюджэтны ціск, які вымяраецца як агульная сума падаткаў у працэнтах ад ВУП краіны; даўгавы ціск, які вымяраецца як стаўленне агульнага дзяржаўнага доўгу да ВУП; інфляцыйны падатковы ціск, які вымяраецца як індэкс інфляцыі і патэнцыйны падаткова-бюджэтны ціск як розніца паміж дзяржаўнымі выдаткамі і даходамі ў адносінах да ВУП.

У галіне якасці быў прыняты пад увагу шэраг паказчыкаў, уключаючы «права голасу і падсправаздачнасць», «вяршэнства закона», «якасць рэгулявання», «палітычная стабільнасць», «эфектыўнасць урада» і «кантроль за карупцыяй».

Глядзіце таксама

«Падатковае пекла» — гэта не толькі краіна з высокімі падаткамі, але хутчэй краіна са слабым вяршэнствам закона, дзе правы на прыватнае жыццё і ўласнасць не выконваюцца і не абараняюцца належным чынам. Абарона прыватнай уласнасці, прастата вядзення бізнес  або іх адсутнасць — тое, з дапамогай чаго краіна можа змяняць свае падаткі, іх прадказальнасць.

Такім чынам, пры разглядзе вынікаў у краінах з высокай якасцю дзяржаўнага кіравання і эканамічнымі і прававымі нормамі могуць быць высокія падаткі (напрыклад, у Даніі), але яны вельмі далёкія ад таго, каб лічыцца падатковым пеклам. Насамрэч, у Топ-12 «падатковых пеклаў» уваходзяць краіны як з нізкімі, так і з высокімі падаткамі; аднак усе яны адрозніваюцца нізкай якасцю дзяржаўнага кіравання, высокім узроўнем карупцыі, дрэнным кіраваннем эканомікай і слабымі інстытутамі», — тлумачаць аўтары рэйтынга.

Пра Беларусь сказана, што наша краіна «вядомая бульбай, трактарамі і з'яўляецца адной з самых бедных краін у свеце. Беларусь вядомая як апошняя краіна ў Еўропе, якой кіруе дыктатар Аляксандр Лукашэнка. Лукашэнка з гонарам аб'явіў сябе саюзнікам Пуціна падчас уварвання Расіі ва Украіну».

За Беларуссю ў індэксе «падатковага пекла» ідуць Венесуэла і Аргенціна. На чацвёртым месцы — Расія, на пятым — Украіна.

Замыкаюць топ-12 краін з «падатковым пеклам» Гандурас, Мексіка і Сурынам.

Глядзіце таксама