Жыхары Кіева рыхтуюцца «партызаніць» (Відэа)
Шараговыя ўкраінцы гатовыя ўзяць у свае рукі вырашэнне пытанняў бяспекі. Групы добраахвотнікаў вывучаюць асновы вайсковай падрыхтоўкі і аказання медычнай дапамогі на полі бою.
Чальцы атраду самаабароны «Белы Воўк» рыхтуюцца да магчымага расійскага ўварвання ў Кіеў.
«Я — цывільная асоба, а адказ на пытанне, да чаго мы рыхтуемся, досыць простае. Рыхтуемся да вайны, якая ўжо ідзе, — гаворыць адзін з удзельнікаў трэнаванняў Андрэй. — Нягледзячы на тое, што вайна ідзе досыць даўно, расейскія дэсант на Кіеў будзе вялікай неспадзяванкаю для ўсіх. Мне чамусьці так падаецца. І тут пытанне, якія задачы будуць вырашацца. Я думаю, што пэўныя лакальныя задачы ў пэўным раёне мы здольныя выконваць».
Атрад самаабароны адпрацоўвае дзеянні пры абароне і штурме будынку, асновы выкарыстання агняпальнай зброі, рукапашны бой, тактыку бою ў гарадскіх умовах.
«Я сумняюся, што мы маемся бязглуздзіцай. Хто не верыць — запрашаем на ўсход, паглядзіць, што адбываецца на тым баку. Пабачыць, якія там «шахцёры» і гэтак далей», — дадае Аляксандр, 37-гадовы працаўнік у сферы IT.
Групы самаабароны складаюцца з прадстаўнікоў розных прафесій — ад праўнікаў і офісных працаўнікоў да бізнесоўцаў.