Значная частка загінулых салдат — афіцэры, дэсантнікі і выхадцы з дэпрэсіўных рэгіёнаў РФ
Журналісты BBC сабралі і прааналізавалі даныя аб амаль 1900 загінулых расійскіх вайскоўцаў
Руская служба BBC збірае пайменны спіс загінулых расійскіх вайскоўцаў. Журналісты вывучаюць звесткі тых, чыя гібель была афіцыйна пацверджаная: мясцовымі ўладамі, СМІ, навучальнымі ўстановамі або пры дапамозе валанцёраў, якія пабывалі на могілках.
Каля пятай часткі з 1899 устаноўленых журналістамі людзей — гэта афіцэры. Але гэта, зрэшты, зусім не азначае, што ў цэлым кожны пяты загінулы ў вайне расіянін — афіцэр. Каля 20% загінулых служылі ў ПДВ, вялікая частка загінулых — выхадцы з дэпрэсіўных або напаўдэпрэсіўных рэгіёнаў. Часцей за ўсё паведамляюць пра страты ў Дагестане (па меншай меры 130 загінулых) і Бураціі (не менш за 90 загінулых).
Апошні раз афіцыйна Мінабароны Расіі адрапартавала пра страты больш за месяц таму — 25 сакавіка. Тады было паведамлена пра гібель 1351 вайскоўца. Украінскі бок называе значна большую лічбу — сёння, 29 красавіка, паведамілі расійскія страты ў 23 тысячы чалавек.
Паводле "Настоящее Врямя"