Замежныя СМІ пра Беларусь: 24–30 жніўня

Здзіўленне ў экспертаў выклікаў той факт, што Баумгертнер быў затрыманы пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Міхаилам Мясніковічам па запрашэнні якога ён і прыехаў у Мінск. Паводле ацэнак назіральнікаў, такі крок выкліканы крайняй раздражнёнасцю вышэйшага беларускага кіраўніцтва выхадам «Уралкалію» з Беларускай калійнай кампаніі (БКК) і негатыўнымі наступствамі гэтага кроку. «Deutche welle» (Германія)



smi4.jpg

Эканамісты мяркуюць, што канец сацыяльнай дзяржавы ў Беларусі наступіць у 2014 годзе. Чыннік эканамічных праблем не новы. Праблема — у імкненні Лукашэнкі захаваць планава-дырэктыўную эканоміку савецкага ўзору, заснаваную на высокай цэнтралізацыі сродкаў у бюджэце і дзяржаўнай уласнасці. Як вынік — высокія падаткі, іх неэфектыўнае размеркаванне, крадзеж і карупцыя, адсутнасць прыватнага бізнэсу і любых іншых інвестыцый, акрамя дзяржаўных. Да таго ж плады прыносіць і Мытны саюз. Бізнэс-эксперты папярэджвалі: для нярынкавай беларускай эканомікі ўваходжанне ў Мытны саюз можа скончыцца крахам. Трэба або рэфармавацца, або не ўступаць у падобныя альянсы, сцвярджалі яны на стадыі абмеркавання гэтай ідэі.

«Независимая газета» (Расія)

У Беларусі, як і ў любой іншай дзяржаве, жыве мноства дармаедаў, якія хаваюць ад дзяржавы свае прыбыткі і не жадаюць выконваць патрабаванні з боку грамадства. Але калі ў Расіі на іх проста забыліся, дык Лукашэнка хоча, каб яму быў падсправаздачны кожны грамадзянін. А знайсці тых, хто не жадае жыць па агульных правілах, акрамя як праз даносы з боку суседзяў, нельга. Вось гэты рэсурс і вырашылі задзейнічаць ідэолагі. Справа за малым: трэба ўвесь час знаходзіць такіх Гайдуковых і выкрываць іх у хлусні і здрадзе Радзіме ў рэгулярным рэжыме праз усе медыйныя гарматы. А далей народ, які ўжо даўно які звыкся дзяліць суграмадзян на «чэсных» і «нячэсных», сваіх і чужых, зробіць усё сам.

«Слон» (Расія)

Палітычны выклік сучаснай беларускай эпохі характарызуецца адным ёмістым словам: самадзяржаўе Лукашэнкі. Таму зараз павінна стаяць не пытанне пра будучыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ва ўмовах, калі насамрэч ніякіх ВЫБАРАЎ НЯМА (як і даўно няма ніякай рэспублікі). Любая палітычная псеўдакампания манархічнага рэжыму ажыццяўляецца ў мэтах імітацыі, у мэтах дэкарацыі, у мэтах утойвання сапраўднай прыроды рэжыму. Таму ўсе палітычныя кампаніі палітычных апанентаў рэжыму павінны праходзіць пад палітычнымі лозунгамі, якія маюць за мэту палітычнае выхаванне, абуджэння народных мас, а не прыход да ўлады.

«Хвиля» (Украіна)

Аператыўнасць, з якой Баумгертнеру прад'явілі абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, што цягне гадоў на дзесяць з канфіскацыяй маёмасці, ясна дае зразумець: аперацыя па захопу была спланавана загадзя. Прэм'ер Мясніковіч ці сам зрабіў подласць і выступіў у ролі сыра ў пастцы, ці Лукашэнка проста выцер аб яго ногі. Што лепш — сказаць цяжка, абодва варыянту жахлівыя. (…) У беларускага лідара Саюзнай дзяржавы заўсёды была хранічная зайздрасць да багатых суседзяў як на Захадзе, так і на Усходзе. Толькі ў Еўропе ён даўно стаў неўяздным палітыкам, а Расія будуе з ім Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору. А значыць, нам яшчэ не раз прыйдзецца трываць яго ўльтыматумы, скаргі, ныццё, публічныя абвінавачванні і капрызы, за якімі чуецца толькі адно: «Дай!», «Дай!», «Дай!».  

«КМ» (Расія)