Вядомы журналіст Аркадзь Бабчанка забіты
Журналіст Айдэр Муждабаеў паведаміў, што расійскаму журналісту Аркадзю Бабчанку стралялі ў спіну.
На расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку здзейснена замах. Пра гэта паведаміў журналіст Айдэр Муждабаеў у Facebook.
"У Бабчанку стралялі, у доме, у спіну. Павезлі ў бальніцу. Шукаю ў якую, еду туды", — напісаў ён.
Прадстаўнік Нацпаліцыі Украіны Яраслаў Тракала паведаміў hromadske.ua, што ў «вядоўцу аднаго з тэлеканалаў стралялі ў яго доме і ён памёр у карэце хуткай».
Сябар Бабчанкі блогер Міхаіл Яжоў пасля размовы з жонкай журналіста паведаміў currenttime.tv, што журналіст знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане
Паведамляецца аб трох кулявых раненнях.
Апошні пост Аркадзя ў фейсбуку:
upd. Паліцыя Кіева пацвердзіла інфармацыю аб тым, што Бабчанка памёр у машыне хуткай дапамогі.
Сталічная паліцыя разглядае дзве версіі забойства ў Кіеве расійскага журналіста Аркадзя Бабчанка.
Пра гэта hromadske.ua паведаміў начальнік паліцыі Кіева Андрэй Крышчанка.
«Разглядаюцца дзве версіі, гэта прафесійная дзейнасць і грамадзянская пазіцыя», — сказаў ён.
Аркадзь Бабчанка працаваў ваенным карэспандэнтам «Маскоўскага камсамольца», супрацоўнічаў з «Новай газетай» і іншымі выданнямі. У лютым 2017 гады ён пераехаў у Прагу, баючыся за сваю бяспеку пасля паста аб катастрофе Ту-154 Мінабароны. Затым ён пераехаў у Кіеў, дзе вёў перадачу на крымскататарскім тэлеканале ATR.
20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў вядомы журналіст Павел Шарамет.
Украінскія праваахоўныя органы дагэтуль не змаглі назваць ні замоўцаў забойства журналіста, ні яго выканаўцаў.