Вялікабрытаніяй зноў будзе кіраваць жанчына

Тэрэза Мэй і Андрэа Лідсам — фіналісткі гонкі за крэсла прэм’ера Вялікабрытаніі. Абедзве атрымалі большасць галасоў аднапартыйцаў ў другім туры галасавання за кандыдатаў на пасаду кіраўніка кансерватараў і прэм’ера краіны.

uk160707_11ejl.jpg


За міністра ўнутраных спраў Тэрэзу Мэй свае галасы аддалі 199 торы. «Гэта галасавання паказала, што кансерватары могуць выступіць адзіным фронтам і гэта магчыма пад маім лідарствам. Нам патрэбны сапраўдны лідар для аб’яднання нашай партыі і краіны. Мы павінны паказаць, што наша краіна не для прывілеяванай эліты, а для ўсіх», — заявіла Мэй пасля абвяшчэння вынікаў.
Андрэа Лідсам, намесніца міністра энергетыкі, атрымала 84 галасы аднапартыйцаў. «Я рада, у мяне добры настрой і я ўдзячная сваёй команде. Цалкам відавочна, Тэрэза выступіла з выдатным вынікам. Шкада, вядома, што Майкл Гоўв выбыў з гонкі. А што тычыцца мяне, то я ўсім задаволена», — сказала яна.
Канчатковы выбар з двух кандыдатак зробяць на працягу лета 150 тысяч членаў кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Галасаванне будзе ажыццяўляцца па пошце. Імя пераемніцы Дэвіда Кэмерана абвесцяць 9 верасня.
Нагадаем, што жанчына-прэм’ер — не першы выпадак на Альбіёне. З 1979-га па 1990 гады кабінет міністраў ўзначальвала «жалезная лэдзі» Маргарэт Тэтчэр.
Торы сутыкнуліся з неабходнасцю выбару новага лідара партыі, пасля таго як Дэвід Кэмеран абвясціў, што сыходзіць у адстаўку з-за вынікаў рэферэндуму аб выхадзе Брытаніі з Еўрасаюза. Новы прэм’ер павінен будзе пачаць працэдуру выхаду краіны з ЕС, за які прагаласавала большасць брытанцаў.
Паводле Еўраньюс