Віцэ-канцлер Аўстрыі сыдзе ў адстаўку праз скандал з расіянкай
Віцэ-канцлер Аўстрыі Хайнц-Крысьціян Штрахе абвясціў у суботу
пра сыход у адстаўку на фоне публікацыі нямецкімі СМІ скандальных
відэазапісаў зь яго удзелам, на якіх ідзе гаворка пра магчымыя таемныя
фінансавыя здзелкі ў абыход аўстрыйскай падліковай палаты перад парламенцкімі выбарамі ў 2017 годзе, піша Свабода.
Паводле Reuters, пра гэта заявіў у суботу сам віцэ-канцлер Аўстрыі і лідэр Аўстрыйскай партыі свабоды Хайнц-Крысьціян Штрахе на прэс-канфэрэнцыі ў Вене.
«Мая персона не павінна стаць прычынай для зачэпкі ў падрыве працы гэтага ўраду, таму што менавіта гэта было мэтай гэтай бруднай кампаніі. Я сёння правёў гутарку з канцлерам Сtбасьцьянам Курцам і прапанаваў сваю адстаўку з пазыцыі віцэ-канцлера Аўстрыйскай Рэспублікі. Ён прыме гэтае прашэнне», — сказаў Штрахе.
Хайнц-Крысьціян Штрахе таксама пакіне ўрадавы пост старшыні кіруючай Аўстрыйскай партыі свабоды.
У пятніцу нямецкія выданьні Der Spiegel і Süddeutsche Zeitung апублікавалі відэазапіс, на якім лідfр Аўстрыйскай партыі свабоды Хайнц-Крысьціян Штрахе нібыта абяцаў меркаванай багатай расіянцы спрасціць доступ да дзяржкантракту ў Аўстрыі ў абмен на фінансаванне выбарчай кампаніі сваёй партыі перад парламенцкімі выбарамі ў 2017 годзе.
Гэты відэазапіс выклікаў палітычны скандал у Аўстрыі. Падліковая палата рэспублікі запатрабавала ад Аўстрыйскай партыі свабоды патлумачыць заявы яе старшыні. Вярхоўная пракуратура Аўстрыі таксама занялася праверкай звестак аб таемным фінансаванні Аўстрыйскай партыі свабоды.