Венецыя ўводзіць падатак на ўезд для турыстаў

Усе турысты, якія прыбываюць у Венецыю, хутка будуць абавязаныя плаціць адмысловы падатак. Улады кажуць, што гэта неабходна для падтрымання чысціні і парадку ў горадзе, які з цяжкасцю вытрымлівае велізарны наплыў наведвальнікаў.

Rad Radu/Shutterstock.com

Rad Radu/Shutterstock.com

Памер падатку будзе вагацца ад 2,5 да 10 еўра ў залежнасці ад сезону. Гэтая мера стала часткай бюджэту горада на новы год і пачне дзейнічаць з ліпеня.
Новы збор у першую чаргу закране тых, хто прыбывае ў Венецыю на адзін дзень без начоўкі: напрыклад, пасажыраў круізных лайнераў, якія сёння вызваленыя ад турыстычнага падатку. Тыя турысты, якія прыязджаюць у горад на некалькі дзён, ужо плацяць падобны падатак, які ўваходзіць у кошт гатэльных нумароў і здымных кватэр.
Гарадскія ўлады разлічваюць, што новы падатак можа штогод прыносіць у бюджэт Венецыі да 50 млн еўра.
«Выдаткі на падтрыманне чысціні гістарычнага цэнтра і на яго бяспеку асабліва важныя, і многія гады яны пакрываліся самімі венецыянцамі. Я дзякую тым, хто дапаможа захоўваць чысціню ў Венецыі і рабіць жыццё венецыянцаў больш камфортным», — сказаў мэр горада Луіджы Бруньяра ў інтэрв'ю газеце Repubblica.
bbc.com