Уварванне ва Украіну. Што адбылося сёння?

Ідзе дзявяты дзень змагання Украіны з расійскай агрэсіяй.

fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_805_logo_1.jpg

Галоўнае на 19:00

У двор прэзідэнцкай дачы ў Конча-Заспе ўпаў аскепак ракеты. «Міма», — пракаментаваў Уладзімір Зяленскі.

Расійскі сенатар Людміла Нарусава на пасяджэнні Савета Федэрацыі распавяла пра велізарныя страты войска РФ ва Украіне.

«Учора з зоны баявых дзеянняў ва Украіне былі выведзеныя тэрмінавікі, якіх прымушалі падпісаць кантракт або за іх падпісвалі. Але толькі ў выніку з роты сто чалавек жывых засталося чацвёра», — заявіла яна.

У офісе Зяленскага не бачаць прыкмет, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у баях на баку Расіі, заявіў дарадца кіраўніка Офіса Зяленскага Міхаіл Падаляк.

«Я б не перабольшваў рызыкі з беларускага боку. Усё, што там з'яўляецца, што там ёсць нейкая актывізацыі, мабілізацыя і гэтак далей, але потым правяраеш інфармацыю... На сёння, на гэты час, няма мабілізацыі ў ступені, дастатковай для таго, каб Беларусь прыняла ўдзел у баявых дзеяннях. Беларусь не будзе прымаць, па меншай меры на сёння, яна не прымае, і ў нас няма інфармацыі, што яна гатовая прыняць удзел у баявых дзеяннях на баку Расійскай Федэрацыі», — заявіў Падаляк.

Расійскі бок адмаўляецца ад прамых перамоваў Пуціна з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім. У Маскве лічаць, што дастаткова кантактаў дэлегацый абедзвюх краін.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з новым зваротам: "Мы змагаемся супраць магутнага ворага, які пераўзыходзіць нас па колькасці. І як пераўзыходзіць нас па колькасці тэхнікі. Але ён на тысячы светавых гадоў далёкі ад нармальных людзей, якія маюць годнасць. Мы перажылі ноч, якая магла б спыніць гісторыю Украіны і Еўропы. Расійскія войскі атакавалі Запарожскую атамную станцыю".

The Times піша, што ўлады Вялікабрытаніі плануюць размяшчаць бежанцаў з Украіны ў канфіскаваных маёнтках расійскіх алігархаў

Расійская армія захапіла тэлевізійную вышку ў Мелітопалі. Пра гэта паведамляе Запарожская абласная ваенная адміністрацыя. Акупанты ўсталявалі сваё абсталяванне, пачалося вяшчанне расійскіх каналаў.

Сёння ў небе над Валнавахай Данецкай вобласці ўкраінскія падраздзяленні супрацьпаветранай абароны збілі чарговы знішчальнік-бамбавік Су-34, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны. Гэты самалёт бамбіў жыллё мірных грамадзян і грамадзянскую інфраструктуру.

У Нікалаеў зайшлі расійскія войскі, паведамляе губернатар вобласці. Ён сказаў, што армія РФ заходзіць з боку Балава і Галіцынава. Па вуліцах не ездзіць, горад рыхтуецца абараняцца. Жанчын і дзяцей улады просяць пакінуць горад, мужчын — далучацца да тэрабароны.

Сенатар ЗША Ліндсі Грэм у прамым эфіры Fox заклікаў ліквідаваць Пуціна: "Хтосьці ў Расіі павінен узяць на сябе адказнасць і прыбраць гэтага хлопца. Вы зробіце сваёй краіне і свету вялікую паслугу", — сказаў сенатар.

Петыцыя ў NATO пра закрыццё неба над Украінай сабрала мільён галасоў, гэта 109 працэнтаў ад неабходнага.

За тыдзень з пачатку нападу Расіі на Украіну Зяленскі перажыў як мінімум тры спробы замаху, піша The Times.

Чэхія ўвяла на 30 дзён надзвычайнае становішча ў сувязі з прыбыццём тысяч бежанцаў з Украіны. Урад тлумачыць гэта істотнай пагрозай для ўнутранага парадку і бяспекі ў сувязі з міграцыйнай хваляй. Адзначаецца, што ў Чэхію кожны дзень прыязджае каля пяці тысяч украінскіх бежанцаў

Тэрыторыя Запарожскай АЭС захопленая расійскімі войскамі, яны кантралююць адміністрацыйныя будынкі і праход на станцыю. Персанал станцыі працягвае працу на энергаблоках, радыяцыйны фон у норме. Ёсць загінулыя і параненыя сярод украінскіх абаронцаў станцыі

За тыдзень з пачатку нападу Расеі на Украіну Зяленскі перажыў як мінімум тры спробы замаху, піша The Times.

Чэхія ўвяла на 30 дзён надзвычайнае становішча ў сувязі з прыбыццём тысяч бежанцаў з Украіны. Урад тлумачыць гэта істотнай пагрозы ўнутранага парадку і бяспекі ў сувязі з міграцыйнай хваляй. Па словах міністраў, штодзень у Чэхію прыязджаюць каля пяці тысяч украінскіх бежанцаў.