Украінская спявачка адсудзіла ў каманды Парашэнкі 10 тысяч долараў

Украінская спявачка Анастасія Прыходзька на сваёй старонцы ў Instagram паведаміла, што выйграла суд ў каманды былога прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Анастасія Прыходзька. Фота: wikipedia.org

Анастасія Прыходзька. Фота: wikipedia.org

Згодна з заявай Прыходзькі, прайграўшы бок павінен выплаціць ёй 260 тыс. грыўняў — гэта значыць амаль $10 тыс.
У лютым 2018 года, падчас прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне, Прыходзька заявіла, што Парашэнка падманам зняў яе ў сваім перадвыбарчым роліку. Спявачка сцвярджала, што з ёй звязаўся міністр культуры Яўген Нішчук і прапанаваў зняцца ў сацыяльным відэа, аднак пазней яе фразы былі ўмантаваныя ў ролік у падтрымку Парашэнкі. Яна падала пазоў у суд з патрабаваннем выплаціць ёй больш за 500 тыс. грыўняў (каля $ 20 тыс.)
«ТСН» удакладняе, што ролік з удзелам Прыходзька быў выдалены з сеціва праз 14 дзён пасля першай публікацыі. Нішчук адмаўляў сваю датычнасць да меркаванага падману.
10 чэрвеня Прыходзька, якая абвясціла аб заканчэнні музычнай кар'еры і стала палітыкам, заявіла, што будзе балатавацца ў Вярхоўную раду ад партыі Юліі Цімашэнка «Бацькаўшчына».

Паводле tut.by