Украіна зноў разглядае магчымасць уварвання з Беларусі
Украінскія памежнікі нясуць узмоцненую службу як на мяжы з Малдовай, у тым ліку і з Прыднястроўем, так і на мяжы з Беларуссю.

Пра гэта падчас брыфінгу ў аўторак паведаміў памочнік старшыні Дзяржпамежслужбы Украіны-прэс-сакратар Андрэй Дземчанка, піша АФН са спасылкай на УНН.
«Як і на мяжы з Малдовай, на ўчастку з Прыднястроўем, так і на мяжы з Беларуссю ўзмоцненыя меры бяспекі для таго, каб не дапусціць эскалацыі на гэтых кірунках. Нават больш — зараз разглядаецца магчымасць уварвання з Беларусі ў Украіну», — адзначыў Дземчанка.
«У той жа час мы стаім сумесна з узброенымі сіламі Украіны, іншымі складнікамі сектара бяспекі і абароны, і гатовыя да мер у выпадку, калі па гэтых напрамках — што з Беларусі, што з Прыднястроўя, паспрабуюць уварвацца ворагі», — сказаў ён.
Нагадаем, Расія заявіла пра адвод войскаў ад Кіева і Чарнігава ў беларускім накірунку. У СМІ з'яўляліся звесткі, што гэтыя падраздзяленні ў Беларусі даўкамплектоўваюцца і перакідваюцца на Данбас.