Украіна занепакоеная беларуска-расійскімі вучэннямі «Захад–2017»
Міністэрства абароны Украіны выказала занепакоенасць будучымі беларуска-расійскімі стратэгічнымі вайсковымі вучэннямі "Захад–2017".
Пра гэта першы намеснік міністра Іван Руснак заявіў 6 красавіка ў Кіеве на сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара NATO Роўз Гетэмюлер, перадае прэс-служба вайсковага ведамства.
Таксама Руснак паведаміў, што Украіна ўзяла курс на правядзенне глыбокай абароннай рэформы і прывядзення сіл абароны да стандартаў NATO. Асноўны акцэнт пры гэтым робіцца на рэформе кіравання сіламі бяспекі і абароны Украіны, а таксама сістэмы падрыхтоўкі Узброеных сілаў Украіны паводле стандартаў NATO.
Як паведамлялася раней, вучэнні "Захад–2017" пройдуць з 14 па 20 верасня. Некаторыя прадстаўнікі беларускай апазіцыі мяркуюць, што пад іх прыкрыццём Расія можа акупаваць Беларусь. Афіцыйны Мінск ніякай пагрозы суверэнітэту краіны не бачыць.
У сваю чаргу некаторыя прадстаўнікі Украіны выказваюць асцярогу, што вучэнні могуць быць толькі прыкрыццём для расійскай агрэсіі ва Украіну з боку Беларусі.
euroradio.fm