Украіна выйшла з пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў галіне турызму

Кабінет міністраў Украіны прыпыніў дзеянне пагаднення з урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму.

f800c97_ukraina_rosiya690.jpg


Паведамляецца, што гэтае пагадненне было падпісана 16 ліпеня 1999 года ў Кіеве, піша pravda.com.ua.
Згодна з дакументам, бакі абавязваліся аказваць садзейнічанне дзяржаўным турыстычным органам адносна ўстанаўлення і пашырэння супрацоўніцтва паміж расійскімі і ўкраінскімі турыстычнымі асацыяцыямі, арганізацыямі і прадпрыемствамі розных форм уласнасці.
Адзначаецца, што пагадненне спынілі, паколькі праз узброеную агрэсію Расіі супраць Украіны фактычнае супрацоўніцтва ў названай сферы прыпыненае, а перспектывы яго наладжвання ў будучыні адсутнічаюць.