У Кіеве затрыманыя двое падазраваных у забойстве журналіста Бузіны
Праваахоўныя органы Кіева затрымалі двух чалавек, якія падазраюцца ў забойстве ўкраінскага журналіста Алеся Бузіны, паведамляе прэс-служба пракуратуры ўкраінскай сталіцы.
Як заявіў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў, затрыманыя жыхары Кіева - 25-гадовы Дзяніс Палішчук і 25-гадовы Андрэй Мядведзька.
"Крымінальны вышук і следства МУС, на працягу двух месяцаў праводзілі расследаванне гэтага забойства. Былі атрыманыя факты і атрыманыя прамыя доказы наконт удзелу ў гэтым злачынстве групы асоб, у тым ліку непасрэдныя выканаўцы забойства. Намі ўстаноўлена, калі, дзе і ў каго названыя асобы набывалі аўтамабіль на якім пасля сачылі за Бузіною. Менавіта на гэтым аўтамабілі злачынцы і ўцяклі з месца забойства, — напісаў у сваім Facebook Авакаў. — Пасля аўтамабіль быў знойдзены і канфіскаваныя рэчавыя доказы. У выніку праведзеных судовых экспертыз атрыманыя прамыя доказы датычнасьці названых асоб да здзяйснення гэта забойства.
Калі я кажу ПРАМЫЯ доказы, гэта — у тым ліку экспертызы ДНК з кінутага злачынцамі адзення з месца злачынства, экспертызы слядоў ў аўтамабілі, прамыя апазнанні сведак, матэрыялы сакрэтнага назірання, якое вялі аператыўнікі крымінальнага вышуку МУС у дачыненні да падазраваных у злачынстве".
Журналіст і пісьменнік Алесь Бузіна, вядомы сваімі прарасійскімі выказваннямі, быў застрэлены ў Кіеве 16 красавіка. Журналіста расстралялі з аўтамабіля Ford Focus цёмна-сіняга колеру.
Прэзідэнт Украіны Парашэнка назваў забойства Бузіны «свядомай правакацыяй».