У ЗША зноў задумаліся, ці адносіць Расію да краін-спонсараў тэрарызму
Кангрэсмен-дэмакрат Макс Роўз унёс на разгляд Палаты прадстаўнікоў законапраект, у якім ад Дзярждэпа патрабуецца вызначыць, ці варта лічыць РФ краінай-спонсарам тэрарызму.
Паводле тэксту дакумента, гаворка ідзе пра тое, каб «патрабаваць ад дзяржсакратара вырашыць, ці трэба абвясціць Расію краінай-спонсарам тэрарызму, а таксама — ці варта лічыць замежнымі тэрарыстычнымі арганізацыямі падтрыманыя Расіяй фарміраванні на Украіне». У выпадку адабрэння дакумента на выкананне гэтай задачы ў Дзярждэпартамэнту будзе максімум 90 дзён.
Пры гэтым аўтар законапраекта адзначае, што палажэнні дакумента не павінны выкарыстоўвацца для абгрунтавання прымянення ваеннай сілы супраць РФ, а таксама для «абмежавання двухбаковага дыялогу па ваеннай лініі з РФ, накіраванага на зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый».
Кангрэсмен на сваім сайце растлумачыў, што ідэя пра такі законапраект у яго паўстала пасля публікацыі ў The New York Times, у якой сцвярджалася са спасылкай на крыніцы, што, па некаторых дадзеных, РФ нібыта плаціла байцам руха «Талібан» грошы за атакі супраць амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане. У Маскве гэтыя абвінавачванні неаднаразова абвяргалі.
Роуз патлумачыў у сацсетках, што пра яго законапраект ведаюць не толькі ў Палаце прадстаўнікоў, але і ў сенаце, дзе, па словах кангрэсмена, «падтрымка ёсць ад абедзвюх партый».
Уключэнне дзяржавы ў амерыканскі пералік краін-спонсараў тэрарызму прадугледжвае ўвядзенне жорсткіх санкцый, у прыватнасці, у сферы фінансаў і гандлю. У гэтым «чорным спісе», які складаецца дэярждэпам, фігуруюць такія краіны, як КНДР і Іран.
На сайце Палаты прадстаўнікоў адзначаецца, што прапанова Роўза перададзена на разгляд адразу двух камітэтаў — па замежных і па юрыдычных справах.
Ідэя паспрабаваць прылічыць РФ да краін-спонсараў тэрарызму не новая. Так, у пачатку чэрвеня 2020 года рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў у дакладзе аб барацьбе з вонкавымі пагрозамі заклікалі зрабіць менавіта гэта і заадно — увесці супраць РФ новыя жорсткія санкцыі.
«Ад Лівіі да Сірыі, Ірана, Украіны, Солсберы ў Англіі, ад Міжземнага мора да Паўднёва-Кітайскага мора, Расія наносіць шкоду амерыканскім інтарэсам і падрывае дэмакратычны міжнародны парадак», — гаварылася ў тым дакуменце, што патрапіў ў распараджэнне СМІ.
У дакладзе пад назвай «Умацаванне Амерыкі і супрацьдзеянне глабальным пагрозам» члены Рэспубліканскага даследчага камітэта, у які ўваходзяць кансерватыўныя члены Рэспубліканскай партыі ў Палаце прадстаўнікоў, прапаноўвалі серыю мер, накіраваных на барацьбу з пагрозамі з Кітая, Расіі і Ірана. У прыватнасці, гаворка ішла ў іх пра тое, каб увесці «самы жорсткі пакет санкцыяў, які калі-небудзь прапаноўваўся Кангрэсам».
interfax.by