У Тайландзе дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на антыўрадавую акцыю
У Тайландзе прайшлі маштабныя антыўрадавыя акцыі, у маніфестацыях прынялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек, паведамляе "Бі-бі-сі".
Удзельнікі дэманстрацыі заклікалі ўрад краіны да адстаўкі, у прыватнасці, прэм'ер-міністра Праюта Чан-Очу, а таксама выступілі ў падтрымку дэмакратыі і дэмакратычных свабодаў. Такія акцыі ў Тайландзе адбываюцца рэгулярна з ліпеня, але гэтая стала самай маштабнай.
Выйсці на антыўрадавую дэманстрацыю народ заклікалі студэнты універсітэта Таммасат ў Бангкоку. Па дадзеных паліцыі, да вечара каля кампуса ўсё яшчэ застаецца каля 15 тысяч чалавек, а днём іх было прыкладна ўдвая больш.
Прают Чан-Оча паабяцаў, што ўлады будуць ужываць "мяккія меры" да пратэстоўцаў, "бо яны дзеці".
Пасаду прэм'ер-міністра Чан-Оча займае з 2014 года, калі ў краіне адбыўся ваенны пераварот. Тады ваенныя абвясцілі аб роспуску сената, увядзенні ваеннага становішча, а таксама аб затрыманні шэрагу палітычных і грамадскіх дзеячаў.
interfax.by