У Расіі аб'явілі, што большасць прагаласавала за прэзідэнцтва Пуціна да 2036-га

У Расіі прайшло галасаванне па папраўках у Канстытуцыю (датэрміновае галасаванне працягвалася тыдзень, асноўны дзень быў учора). Пра гэта піша Еўрарадыё

Не ўсе расіяне падтрымалі абнуленне прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна / Reuters

Не ўсе расіяне падтрымалі абнуленне прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна / Reuters

Яны прымаліся пакетам, а сярод іх — абнуленне прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна. Паводле афіцыйных даных, папраўкі ў Канстытуцыю РФ падтрымалі 77,9% расіян, супраць — 21,2%, паведамляе novayagazeta.ru.
Такім чынам, Пуцін пры жаданні зможа заставацца прэзідэнтам Расіі да 2036 года.
Расійская апазіцыя не здолела арганізаваць масавых акцый пратэсту. Напрыклад, 1 ліпеня на Пушкінскую плошчу ў Маскве выйшла толькі некалькі соцень чалавек.