У польскіх ВНУ стартавала «Вампірыяда»

У некалькіх дзясятках польскіх ВНУ з красавіка да чэрвеня праходзіць 17-ая «Вампірыяда» – акцыя ганаровага донарства крыві. 

pixabay.com

pixabay.com


«Мы хочам папулярызаваць донарства асабліва сярод маладых людзей», – гаворыць каардынатарка праекту Анна Лях.
«Вампірыяду» ладзіць Незалежны звяз студэнтаў. На тэрыторыі ВНУ паяўляюцца мабільныя пункты збору крыві. Яны падрыхтаваныя асабліва для студэнтаў і выкладчыкаў, якія аддаюць па 460 мл крыві.
У мінулым годзе быў пабіты рэкорд: сабрана 5 тысяч літраў крыві. Кроў можа здаць здаровая асоба ва ўзросце 18-65 гадоў, якая важыць больш за 50 кг. Мінімум 24 гадзіны перад здачай крыві нельга піць алкаголь.
Кожны донар атрымлівае восем шакалядак (4,5 тысячы калорый). Як вынікае з дадзеных Нацыянальнага цэнтра донарства, найбольш асоб мае групу крыві 2 Rh+ (32%) і 1 Rh+ (31%0).
radyjo.net