У Казахстане работнікі шынамантажу выклікалі паліцыю з-за літары Z на аўтамабілі кліента (відэа)
У Казахстане работнікі шынамантажу выклікалі паліцыю з-за расійскай свастыкі на аўтамабілі кліента.
Відэа патрапіла ў Youtube. На ім бачна, што гаспадары аўтамабіля ўжо ў прысутнасці паліцыянтаў кажуць: «Мы за Z». Чым скончылася разбіральніцтва, не паведамляецца.
У адрозненне ад Беларусі, Казахстан не падтрымаў расійскую агрэсію ва Украіне. Прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў таксама адмовіўся прызнаваць «ДНР» і «ЛНР», прычым заяву на гэты конт зрабіў у прысутнасці Уладзіміра Пуціна.