У Ганконгу аднавіліся акцыі пратэсту
Каб не правакаваць паліцыю, пратэстоўцы прытрымліваюцца сацыяльнай дыстанцыі і носяць ахоўныя маскі.
У Ганконгу зноў праходзяць антыўрадавыя пратэсты, нягледзячы на каранцінныя абмежаванні.
Удзельнікі новых акцый прытрымліваюцца правілаў каранціну, захоўваюць дыстанцыю і носяць маскі.
У Ганконгу з вясны 2019 года працягваюцца пратэсты супраць прыняцця закона аб экстрадыцыі правапарушальнікаў па запытах уладаў Кітая.
Пратэстоўцы абвінавачваюць урад Кітая ў абмежаванні гарантаваных асноўных правоў і свабодаў.
Паводле korrespondent.net