У акупаваным Данбасе мабілізавалі амаль усіх мужчын, тое ж чакае Херсон і Запарожжа
У захопленым Данбасе былі мабілізаваны амаль усе мужчыны, пра гэта паведаміла ўкраінская разведка.
Паводле ацэнкі ўкраінскай выведкі, пасля анексіі Расіяй акупаваных тэрыторый Херсонскай і Запарожскай абласцей там таксама абвесцяць мабілізацыю. Пра гэта заявіў прадстаўнік ГУР Вадзім Скібіцкі ў інтэрв'ю «The Guardian».
З яго слоў, задача Украіны палягае ў тым, каб нанесці найбольшыя страты Расіі на полі бою, што разам з санкцыямі і палітычнай ізаляцыяй паўплывае на расійскую эканоміку і грамадства.
Таксама прадстаўнік ваеннай разведкі назваў пагрозу прымянення Расіяй тактычнай ядзернай зброі супраць Украіны «вельмі высокай».
«Удары, верагодна, будуць нацэленыя на месцы ўздоўж лініі фронту, дзе дыслацыруецца вялікая колькасць асабовага складу і тэхнікі, а таксама па важных камандных цэнтрах і крытычнай інфраструктуры. Каб іх спыніць, нам патрэбны не толькі зенітныя, але і супрацьракетныя сістэмы», — адзначыў Скібіцкі.