Шайгу заявіў, што мае намер ваяваць да 2025 года

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ў апублікаваным у аўторак відэа распавёў аб нейкім плане «мерапрыемстваў да 2025 года».

Кампанія «Planet
Labs» распаўсюдзіла спадарожнікавыя здымкі, зробленыя над Севастопалем 22
верасня 2023 года. На іх бачны дым, які ўздымаецца над горадам пасля ракетнага
ўдару па штабе Чарнаморскага флоту РФ. Фота: «Planet Labs» / «Reuters» / Scanpix /«
Lenta »

Кампанія «Planet Labs» распаўсюдзіла спадарожнікавыя здымкі, зробленыя над Севастопалем 22 верасня 2023 года. На іх бачны дым, які ўздымаецца над горадам пасля ракетнага ўдару па штабе Чарнаморскага флоту РФ. Фота: «Planet Labs» / «Reuters» / Scanpix /« Lenta »

Пра гэта паведаміла расійскае прадзяржаўнае агенцтва РІА «Новости».

Са слоў Шайгу, расійская армія, відаць, «працягвае нарошчваць сваю баявую моц», у прыватнасці, дзякуючы «пастаўцы сучаснага ўзбраення і ўдасканаленню падрыхтоўкі войскаў з улікам вопыту ваеннай спецыяльнай аперацыі».

«Паслядоўная рэалізацыя мерапрыемстваў праграмы дзеянняў да 2025 года дасць магчымасць дасягнуць намечаных мэт», — сказаў Шайгу, аднак не ўдакладніў, якія менавіта цяпер «мэты».

Таксама на калегіі Мінабароны РФ паказалі камандуючага Чарнаморскім флотам — пасля таго, як Украіна абвясціла пра яго гібель.

Прынамсі, пра гэта напісала РІА «Новости», але неяк дзіўна сфармулявала: у пасяджэнні калегіі Міністэрства абароны РФ удзельнічаў камандуючы Чарнаморскім флотам РФ адмірал Віктар Сакалоў. Прысутнасць адмірала «вынікае з фота і відэа», што былі распаўсюджаны Мінабароны Расіі.


ria_vajna.jpg

Нагадаем, 25 верасня Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны заявілі, што ў выніку атакі на штаб Чарнаморскага флоту РФ у акупаваным Севастопалі загінулі 34 афіцэры, у тым ліку камандуючы Чарнаморскім флотам Расійскай Федэрацыі. 

І хоць сёння, 26 верасня, Мінабароны Расіі паказала на нарадзе выяву камандуючага Чарнаморскім флотам Віктара Сакалова, аднак дзе і калі гэта відэа было насамрэч знята расійскім ведамствам, пакуль невядома.

Глядзіце таксама

Як пісаў «НЧ», 22 верасня Узброеныя сілы Украіны нанеслі ракетны ўдар па штабе Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі. Паводле афіцыйных звестак Мінабароны РФ, знік адзін расійскі вайсковец. У Генштабе УСУ заявілі, што атаку ажыццявілі, калі кіраўніцтва Чарнаморскага флоту праводзіла нараду, таму што пры ўдары нібыта загінулі 34 афіцэры і 105 вайскоўцаў атрымалі раненні. Сярод закігулых, нібыта, быў і Сакалоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што «не валодае інфармацыяй аб меркаванай гібелі камандуючага Чарнаморскім флотам Сакалова».

Пазней Камандаванне сіл спецыяльных аперацый (ССА) Украіны паведаміла, што ўдакладняе інфармацыю пра Віктара Сакалова. «Паколькі расіяне тэрмінова былі вымушаны публікаваць адказ з нібыта жывым Сакаловым, нашы падраздзяленні ўдакладняюць інфармацыю. Гэта адбываецца ў рамках працэдуры збору звестак аб выніках праведзенай аперацыі», — паведамілі ў ССА. Там падкрэслілі: «наяўныя крыніцы» сцвярджаюць, што Сакалоў загінуў пры ўдары ў Севастопалі, а «многіх да гэтага часу так і не ўдалося ідэнтыфікаваць».