Сёння ў Кіеве распачынаецца першы працэс над расійскім вайскоўцам

Расейца Вадзіма Шышмарына абвінавачваюць у расстрэле бяззбройнага веласіпедыста ў Сумскай вобласці. Першае паседжанне суда пройдзе ў Кіеве ўжо сёння.

photo_2022_05_13_12_37_35.jpg


Паводле следства, 28 лютага 2022 года сяржант Вадзім Шышмарын стрэліў у галаву 62-гадоваму мужчыне, які вёў ровар і размаўляў па тэлефоне. Гэта адбылося ў пасёлку Чупахоўка Сумскай вобласці.

Шышмарыну інкрымінуюць артыкул «Парушэнне законаў і звычаяў вайны». Прасцей кажучы, судзяць як ваеннага злачынцу. Яму пагражае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.
Вадзім Шышмарын — першы расейскі вайсковец, які паўстане перад украінскім судом.