Шосты дзень невядома месца знаходжання камандзіра севастопальскай вайсковай часткі

Да пошукаў захопленага расейцамі камандзіра ўкраінскай севастопальскай вайсковай часткі капітана другога ранга Вячаслава Дзям'яненка далучыліся яго сябры.



pad_dulam.jpg

Фота ua.korrespondent.net

Пра гэта "5 каналу" паведаміў таварыш Дзям'яненка Юрый Юрчанка. Па словах афіцэра запасу, камандзір батальёна знаходзіцца ў палоне ў Севастопалі.
 
Нагадаем, знайсці або па крайняй меры выйсці на сувязь з Дзям'яненка спрабуюць ужо шосты дзень запар. Нядаўна ў СМІ з'яўлялася інфармацыя пра тое, што Дзям'яненка знаходзіцца на тэрыторыі горада Севастопаля.

Пра тое, што Дзям'яненку трымаюць у камендатуры ў севастопалі паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук.
 

"Захапіўшыя ўкраінскага афіцэра акупанты без усялякіх тлумачэнняў працягваюць утрымліваць яго ў сваіх засценках", — піша Цімчук .
 

Паводле яго інфармацыі, украінскія дзяржструктуры спрабуюць весці перамовы з расійскім ваенным камандаваннем з патрабаваннем неадкладна выпусціць захопленага камандзіра. Аднак пакуль гэтыя перамовы не даюць плёну.
Адначасова сваякі выкрадзенага афіцэра звярнуліся ў МЗС Украіны з просьбай пачаць працу па вызваленні Дзям'яненкі.
 

" Пра пачатак такой працы з боку ўкраінскіх дыпламатаў пакуль не вядома", — адзначыў Цімчук.

Нагадаем, што ў пятніцу з крымскага палону ўжо было вызвалена пяць украінскіх афіцэраў. Чакалася, што ў гэтай групе будзе і Дзям'яненка, але капітан другога рангу застаўся ў палоне, яго тэлефон адключаны.

"Дзям'яненка з той катэгорыі, у якой я абсалютна ўпэўнены, што ён — патрыёт Украіны, спецыяліст, і ён нязломны. Ён з ЦІПсА — Цэнтра інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. Думаю, адна з прычын, чаму ён не вызвалены, — яго прынцыповая пазіцыя ", — сказаў у каментары "Украінскай праўдзе" міністр абароны Ўкраіны Уладзіслаў Селязнёў.