Расія — першая краіна ў свеце па колькасці з’ехаўшых мільярдэраў

Пуцін нездарма адмяніў штогадовую сустрэчу з буйным бізнесам. Адным з вынікаў ваеннага 2022-га можна назваць маштабныя ўцёкі капіталу з РФ: багацеі імкнуцца адхрысціцца ад Крамля пасля нападу на Украіну.

1478843029_money_flies_away.jpg


Самых вядомых «рэлакантаў» узгадвае тэлеграм-канал «Можам патлумачыць».

Адным з найбольш гучных і яркіх разрываў з Крамлём стаў ад'езд Алега Цінькова. Ён публічна выступіў супраць вайны ад самых першых дзён. Неўзабаве пасля гэтага бізнесмена вымусілі прадаць яго банк «Інтэррасу» Уладзіміра Патаніна. Неўзабаве ён афіцыйна адмовіўся ад расійскага грамадзянства.

Галоўныя асобы «Альфа-банка» Міхаіл Фрыдман ($11,8 млрд) і Пётр Авэн ($4,3 млрд) таксама жывуць за мяжой (у Вялікабрытаніі), і абодва трапілі пад санкцыі. Пасля пачатку вайны Фрыдман напісаў ліст супрацоўнікам лонданскага офіса «Letter One», выступіўшы супраць кровапраліцця. А Авэн адхрысціўся ад Пуціна, сцвярджаючы, што ніякага ўплыву на прэзідэнта ніколі не аказваў.

Ад расійскага грамадзянства адмовіўся сузаснавальнік фінтэх-кампаніі «Revolut» Мікалай Бакоўскі ($7,1 млрд). У сакавіку ён выступіў з асуджэннем вайны. Цяпер Бакоўскі — грамадзянін Вялікабрытаніі.

Аналагічна паступіў і венчурны інвестар Юрый Мільнер ($7,3 млрд). Ён абяцаў ахвяраваць больш за 100 млн украінскім уцекачам. Мілер жыве ў ЗША. 

Каб выратаваць бізнес, адмовіўся ад расійскага грамадзянства і заснавальнік «Freedom Holding Corp», мільярдэр Цімур Турлаў ($2,4 млрд). У чэрвені ён стаў грамадзянінам Казахстана.

Павел Дураў ($15,1 млрд) папрасіў больш не называць сябе расійскім бізнесменам, але ад грамадзянства не адмаўляўся. Ён жыве ў Дубаі. 

Таксама папрасілі больш не лічыць сябе расійцамі заснавальнікі кампаніі «Playrix» браты Ігар і Дзмітрый Бухманы (па $8,1 млрд). Сваю кампанію праз вайну яны цалкам вывелі з Расіі і Беларусі.

Заснавальнік «Тройка Дыялог» Рубен Варданян таксама адмовіўся ад расійскага грамадзянства. Але зрабіў гэта для пачатку палітычнай кар'еры ў Арменіі.