Ракетнаму абстрэлу падвергнуўся ваенны палігон у Львове на мяжы з Польшчай
Расія выпусціла па палігоне 30 ракет.
Улады Львова паведамляюць, што расійскаму ракетнаму абстрэлу падвергся прыгарад Яварава, дзе размешчаны ваенны палігон, вядомы таксама як Міжнародны цэнтр міратворчасці і бяспекі.
Яварава знаходзіцца каля мяжы з Польшчай.
Львоў, размешчаны ў Заходняй Украіне, з пачатку ваенных дзеянняў прыняў дзясяткі тысяч бежанцаў.У гэтай частцы краіны не вядзецца наземных баявых дзеянняў, але яна ўсё часцей падвяргаецца паветраным налётам. Многія будынкі і скульптуры ў цэнтры Львова, прызнанага культурнай спадчынай ЮНЕСКА, абкладзены ахоўнымі матэрыяламі.
У выніку ракетнага абстрэлу ваеннага палігона ў Явараве паблізу Львова загінулі дзевяць чалавек, паранены 57
Гэтую інфармацыю пацвердзіў губернатар Львоўскай вобласці. Па ягоных даных, Расея выпусціла па палігоне 30 ракет. Раней паведамлялася аб васьмі.
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што на ваенным палігоне ў Явараве, які падвергся ўначы ракетнаму абстрэлу, працуюць замежныя ваенныя інструктары.
Відавочца распавёў агенцтву Reuters, што бачыў 19 карэт хуткай дапамогі з уключанымі сірэнамі, якія накіроўваліся з боку палігона ў бок Львова.
Што вядома пра палігон Явараў ля польскай мяжы
Міжнародны цэнтр па міратворчасці і бяспецы (афіцыйная назва палігона) размешчаны за 60 км ад цэнтра Львова і за 10 км ад мяжы з Польшчай.
Ён займае плошчу 390 квадратных кіламетраў і адначасова на ім могуць быць размешчаны 1790 чалавек. Пакуль незразумела, колькі чалавек знаходзілася там падчас абстрэлу.
Палігон выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі ўкраінскага ваеннага кантынгенту пры ўдзеле партнёраў з НАТА ў рамках праграмы «Партнёрства ў імя міру».
У пачатку лютага вучэнні ў Явараве праходзілі пад назіраннем інструктараў з ЗША.
Львоў - адзін з галоўных пунктаў ва Украіне, праз які ажыццяўляецца дастаўка гуманітарнай і вайсковай дапамогі з боку НАТА.