Прэзідэнт Мексікі запатрабаваў прабачэнняў ад гішпанскага караля і Папы рымскага
Прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопэс Абрадор накіраваў каралю Гішпаніі Феліпэ VI і папы рымскага Францыску ліст з заклікам папрасіць прабачэння за злачынствы, учыненыя гішпанцамі пры заваёве Мексікі і падчас каланіяльнага перыяду. Пра гэта Лопэс Абрадор распавёў у відэа, знятым на фоне руін Камалькалька — старажытнага горада цывілізацыі майя.
«Адбываліся масавыя забойствы і прыгнёт. Так званае заваяванне вялося з мячом і крыжам. Яны пабудавалі свае цэрквы на вяршыні [мясцовых] храмаў», — цытуе Лопэса Абрадора The Guardian. Прэзідэнт Мексікі папрасіў адрасаваць прабачэнні карэннаму насельніцтву краіны — «за парушэнні таго, што цяпер вядома як правы чалавека».
Як паведамляе El Pais, іспанскі ўрад выказаў «глыбокае шкадаванне» з нагоды ліста Лопэса Абрадора і заявіў, што прыбыццё гішпанцаў на тэрыторыю Мексікі 500 гадоў таму нельга ацэньваць па сучасных нормах. Як адрэагаваў на заклік прэзідэнта Мексікі Папа Рымскі, пакуль невядома.
Гішпанцы на чале з Эрнані Картэсам заваявалі тэрыторыю сучаснай Мексікі ў ходзе вайны 1519-1521 гадоў. Яна завяршылася падзеннем Ценачтытлана — сталіцы імперыі ацтэкаў.
У 2015 годзе ў Балівіі Папа Рымскі Францыск папрасіў прабачэння за злачынствы каталіцкай царквы пры каланізацыі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.
Паводле meduza.io