Прэзідэнт Бразіліі выйшаў на акцыю супраць абмежаванняў з-за каронавіруса

Жаір Балсанару выступае супраць абмежавальных мер з-за каронавіруса і прапануе адкрыць мяжу. На вірус у Бразіліі захварэлі больш за 38 тысяч чалавек, памерлі каля 2,5 тысяч.

Прэзідэнт Бразіліі Жаар Балсанару 19 красавіка выступае перад дэманстрантамі. Фото: ЕРА

Прэзідэнт Бразіліі Жаар Балсанару 19 красавіка выступае перад дэманстрантамі. Фото: ЕРА

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару прыняў удзел у дэманстрацыі ў сталіцы краіны Бразіліа супраць абмежавальных мер, якія ўведзены з-за каронавіруса. Усяго ў акцыі ўдзельнічалі каля 600 чалавек, паведамляе www.dw.com.

Удзельнікі акцыі запатрабавалі закрыць парламент і заклікалі армію выступіць на баку Балсанару. Прэзідэнт на акцыі выступіў з прамовай, якую вымушаны быў некалькі разоў перарываць з-за кашлю, паведамляе агенцтва AFP.

Парламент і кіраўнікі рэгіёнаў у Бразіліі ўвялі забарону на выхад з дому з-за эпідэміі каронавіруса. Балсанару крытыкуе гэтыя меры, называе вірус "невялікім грып", а барацьбу з распаўсюджваннем каронавіруса "істэрыяй". Раней Балсанару адправіў у адстаўку папулярнага ў краіне міністра аховы здароўя Луіса Энрыке Мандэта, які быў адным з галоўных прыхільнікаў сацыяльнага дыстанцыявання ў Бразіліі.

Цяпер Бразілія займае першае месца сярод краін Лацінскай Амерыкі па колькасці хворых на каронавірус. Інфікаваныя ў краіне больш за 38 тысяч чалавек, каля 2,5 тысячы памерлі. Балсанару 17 красавіка выступіў з прапановай адкрыць мяжы з суседнімі дзяржавамі.

Раней Баласанару неаднаразова крытыкаваў СМІ за распаўсюд страхаў і заяўляў, што рэгіянальныя ўлады павінны скончыць з канцэпцыяй "выпаленай зямлі" — так ён называе ўведзеныя каранціну і іншых мераў супраць эпідэміі. "У групе рызыкі людзі за шэсцьдзесят. Навошта закрываць школы?" — абураўся бразільскі прэзідэнт.


Паводле www.dw.com