Новым старшынём Вярхоўнай Рады абраны Турчынаў

За Аляксандра Турчынава прагаласавала 288 дэпутатаў. На пасаду старшыні парламента Украіны былі ўнесеныя кандыдатуры бізнэсоўца Пятра Парашэнкі і намесніка старшыні партыі «Бацькаўшчына» Аляксандра Турчынава.



dbd7c26d_c370_4aea_a1ab_493fee221ca4_w640_r1_s.jpg

Парашэнка зняў сваю кандыдатуру на карысць Турчынава.

«Цэнтр улады ва Украіне знаходзіцца тут, ва ўкраінскім парламенце. Мы павінны пачаць фармаваць кааліцыйны ўрад», — заявіў Турчынаў пасля абрання і заняў месца старшыні.

Аляксандр Турчынаў апрануты ў скураную куртку, на ягонай шчацэ пластыр, бо ён быў паранены ў шчаку асколкам шумавой гранаты падчас спробы зачысткі Майдана «Беркутам» 18 лютага.

www.svaboda.org