Крыніцы: 58 расійскіх кантрактнікаў адмовіліся ваяваць ва Украіне
58 расійскіх вайскоўцаў-кантрактнікаў 9-га палка адмовіліся ехаць ваяваць ва Украіну. Такое рашэнне яны прынялі пасля таго, як пагутарылі з салдатамі, якія вярнуліся з зон баявых дзеянняў. Пра гэта паведаміў украінскі журналіст Раман Цымбалюк.
![1078926_w_300.jpg 1078926_w_300.jpg](/img/v1/images/1078926_w_300.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Вайскоўцы па кантракце 9-га мотастралковага палка 18-й мотастралковай дывізіі Балтыйскага флоту прыбылі на палігон у Белгародскую
вобласць для падрыхтоўкі і далейшага перакідання ва Украіну. Пагутарыўшы з
вайскоўцамі са складу іншай дывізіі, якія толькі што вярнуліся з Украіны, жаданне
ваяваць у кантрактнікаў рэзка знікла», — распавёў Раман Цымбалюк.
58 кантрактнікаў адмовіліся ад паходу ва Украіну і захацелі вярнуцца дадому ў Калінінград.