Краіны ЕС дамовіліся пра новыя санкцыі, у тым ліку супраць Лукашэнкі

Прадстаўнікі ўсіх краінаў Еўрасаюза дамовіліся пра ўвядзенне новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі, у тым ліку супраць Аляксандра Лукашэнкі. Рашэнне мае быць апублікаванае ў пятніцу. Пра гэта паведамілі крыніцы Радыё Свабода ў Брусэлі.

17b85397_491a_427b_8678_95a63ab04537_cx0_cy0_cw65_w1023_r1_s.jpg


У кастрычніку кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль заявіў, што сітуацыя ў Беларусі не паляпшаецца, працягваюцца беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў, журналістаў і сябраў Каардынацыйнай рады, і таму Еўрасаюза рыхтуе новыя санкцыі супраць афіцыйных асобаў.
«Вы добра ведаеце, што Еўрапейскі саюз не прызнаў фальсіфікаваныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў», — сказаў тады высокі прадстаўнік ЕС у замежных справах, звяртаючыся да еўрадэпутатаў на пленарнай сесіі Еўрапейскага парламенту ў Брусэлі.
«Мы ясна заявілі, што Лукашэнка не мае ніякай дэмакратычнай легітымнасці. Мы не прызнаем яго як законнага прэзідэнта Беларусі», — працягнуў тады Барэль.