Казахстан. Распачалася кампанія па перайменаванні краіны
Казахскі апазіцыянер Булат Абілаў і група блогераў разгарнулі ў Казахстане незвычайную кампанію. Яе мэта — замяніць назву «Казахстан» на Казахская Рэспубліка або Казахская Арда. Іншыя варыянты назвы дзяржавы — Казахскі Каганат, Казахская дэмакратычная рэспубліка, Казахія.
Булат Абілаў
Прыхільнікі рэформы ўпэўненыя: новая назва краіны павысіць імідж дзяржавы, паколькі прадстаўнікі іншых краін перастануць блытаць Казахстан з Афганістанам або Пакістанам — краінамі, якія лічацца прыкладам палітычнай нестабільнасці і эканамічнага хаосу.
У выніку кампаніі адзін з папулярнай інтэрнэт-парталаў пагадзіўся правесці апытанне сярод карыстальнікаў. Ідэю перайменавання падтрымалі толькі 25% удзельнікаў апытання. На думку большасці аматараў старой назвы, «Казахстан» — гучыць ганарліва». Таксама шматлікія юзеры раяць не марнаваць бюджэтныя грошы на непатрэбныя мерапрыемствы. Яшчэ 10% рэспандэнтаў заявілі, што, магчыма, рэбрэндынг Казахстана і прынясе карысць, але час праводзіць яго яшчэ не прыйшоў.