ISW: Кожны захоплены квадратны кіламетр Украіны абыходзіцца Расіі амаль у 100 чалавек стратаў

Расійскія войскі прасунуліся ў студзені на 498 квадратных кіламетраў ва Украіне і Курскай вобласці або прыкладна на 16,1 квадратных кіламетраў на дзень. Іх страты складаюць прыкладна 96 чалавек на квадратны кіламетр. Ідзе 1077-мы дзень шырокамаштабнай вайны ва Украіне, развязанай Расіяй пры саўдзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Фота: Генштаб УСУ

Фота: Генштаб УСУ

За мінулыя суткі, 3 лютага, на фронце адбылося 110 баявых сутыкненняў. На Пакроўскім кірунку расійцы актыўна ўжывалі штурмавую і бамбавальную авіяцыю, ажыццявілі 38 атак, паведамляе Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны (УСУ).

На Купянскім кірунку адбылося 13 атак непадалёк Петрапаўлаўкі, Пяшчанага. На Тарэцкім кірунку расійцы здзейснілі 12 штурмаў непадалёк населеных пунктаў Крымскае, Тарэцк і Шчарбінаўка.

На Краматорскім і Новапаўлаўскім кірунках адбіта па шэсць атак. Расійцы восем разоў штурмавалі пазіцыі УСУ на Прыдняпроўскім кірунку.

У Курскай вобласці Расіі УСУ адбілі сем штурмаў.

* * *

Расійцы ўсё яшчэ прасоўваюцца па Украіне, але іх тэмпы замарудзіліся. Разам з тым страты асабовага складу застаюцца такімі ж высокімі, заявілі аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) у сваёй штодзённым справаздачы.

Эксперты адзначылі, што расійскія войскі працягвалі несці вялікія страты ў студзені 2025 года, нягледзячы на больш павольны тэмп прасоўвання ў параўнанні з папярэднімі месяцамі ў канцы 2024 года. У студзені 2025 года расійскія войскі панеслі 48 240 страт — больш за тры расійскія мотастралковыя дывізіі — што робіць студзень другім па колькасці страт месяцам пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года.

Паводле геалакацыйных звестак ISW, расійскія войскі прасунуліся ў студзені на 498 квадратных кіламетраў ва Украіне і Курскай вобласці або прыкладна на 16,1 квадратных кіламетраў на дзень. Такім чынам, расійскія войскі панеслі прыкладна 96 страт на квадратны кіламетр захопленай тэрыторыі.

Расійскія войскі панеслі 48 670 страт у снежні 2024 года — гэта самы высокі месячны паказчык страт з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Паводле ацэнак ISW, расійскія войскі захапілі агулам 593 квадратныя кіламетры ў снежні 2024 года.

«Памяншэнне захопленай тэрыторыі прыкладна на 100 квадратных кіламетраў у перыяд са снежня 2024 да студзеня 2025 года ў спалучэнні з аналагічным штомесячным узроўнем страт паказвае на тое, што расійскія войскі нясуць такія ж высокія страты, нягледзячы на меншы тэрытарыяльны прагрэс у найбліжэйшай перспектыве», — адзначылі аналітыкі.

* * *

Каля аднаго з населеных пунктаў на Купянскім кірунку расійцы з-за націску Сіл абароны былі вымушаны адступіць з пазіцый. Гэта не ўхвалілі расійскія камандзіры, паведамляе АСУВ «Хорціца». Паводле звестак украінскай выведкі, у раёне, адкуль адступілі расійцы, камандаванне патрабуе ад жаўнераў вярнуць страчаныя пазіцыі пад пагрозай расстрэлаў.

* * *

Войскі Паўночнай Карэі адступілі з Курскай вобласці з-за значных страт. Цяпер яны не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, пацвердзіла выведка Паўднёвай Карэі.

Паводле звестак выведкі, у сярэдзіне студзеня жаўнеры КНДР, якія ваявалі з расійскімі войскамі ў баях супраць Украіны, былі адкліканыя з лініі фронту. Гэта адбылося ў сярэдзіне студзеня, а верагодная прычына такіх дзеянняў — вялікія страты.

* * *

4291554.jpg

* * *

У ноч на 4 лютага Расійская Федэрацыя запусціла па тэрыторыі Украіны 65 ударных дронаў і беспілотнікаў іншых тыпаў. Сілы СПА змаглі знішчыць 37 беспілотнікаў, паведамляюць паветраныя сілы Украіны.

Пацверджана збіццё 37-мі ўдарных дронаў тыпу Shahed і беспілотнікаў іншых тыпаў.Яшчэ 28 беспілотнікаў Лакальна страчаныя (без негатыўных наступстваў).

У Чаркасах у выніку атакі беспілотнікаў паўсталі пажары на прамысловых прадпрыемствах. Аб ахвярах не паведамляецца.

* * *

Рада Бяспекі ААН збярэцца 24 лютага — у гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Некаторыя краіны ўжо падалі запыт на правядзенне пасяджэння, паведаміў пастаянны прадстаўнік Кітая ў ААН Фу Цун. Кітай старшынюе ў Радзе Бяспекі ААН у лютым.

«Як старшыня Рады Бяспекі Кітай павінен прыняць адпаведныя меры ў адпаведнасці з правіламі і працэдурамі», — дадаў ён.

Фу Цун таксама выказаў здагадку, што Расія прапануе правесці іншае пасяджэнне, і Кітай будзе абавязаны яго арганізаваць.

* * *

У панядзелак, 3 лютага, амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў афіцыйны ўказ аб прызначэнні генерал-лейтэнанта ў адстаўцы Кіта Келага спецыяльным прадстаўніком у пытаннях Украіны і Расіі.