ФСБ не выпускае з Расіі ўкраінцаў?

Урад Украіны сцвярджае, што ФСБ не выпускае з Расіі ўкраінцаў з расійскімі пашпартамі. У спецыяльных пунктах фільтрацыі на межах правяраюць грамадзян Украіны на наяўнасць расійскіх пашпартоў. Калі ў чалавека няма расійскага пашпарту, яму дазваляюць з'ехаць, калі ж разам з украінскім ёсць і расійскі пашпарт, яму адмаўляюць у выездзе з РФ.

zaleznaja_zaslona.jpg


З пачатку кастрычніка на расійскіх межах з Латвіяй і Эстоніяй аграмадныя чаргу. У іх стаяць у асноўным украінскія ўцекачы, якія спрабуюць выехаць з Расіі. Час чакання ў чэргах складае ад двух да шасці дзён. У Эстоніі, напрыклад, доўгае праходжанне мяжы памежнікі тлумачаць дзеяннямі расійскага боку.

Паводле звестак украінскага Міністэрства па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны, «у спецыяльных пунктах фільтрацыі ФСБ правярае грамадзян Украіны на наяўнасць у іх пашпарта РФ. Паводле нашай інфармацыі, калі ў грамадзяніна Украіны няма пашпарта РФ, яму дазваляюць з'ехаць. А калі высвятляецца, што ў грамадзяніна Украіны ёсць яшчэ і расійскі пашпарт, то такога чалавека не выпускаюць з Расіі».

Паводле даных украінскага міністэрства, у прыватнасці, выпускаюць грамадзян Украіны, якія прапісаны ў Крыме, але не маюць пашпарты РФ.

Падчас перасячэння мяжы ўкраінскім грамадзянам дапамагаюць валанцёры —забяспечваюць людзей ежай, вадой і іншым неабходным.

А 5 кастрычніка кіраўнік эстонскага МУС паведаміў пра «знікненне» з расійскага боку мяжы каля тысячы чалавек, якія чакалі ў чарзе. Нібыта гэтых людзей рускія кудысьці павезлі на грузавіках.

Паводле «Медузы», www.eurointegration.com