Чарнігаў знішчаны на 70% — мэр горада
Мэр Чарнігава Уладзіслаў Атрашэнка распавёў пра сітуацыю ў горадзе.
![Разбураны Чарнігаў / Фота - Маша Ефрасініна, instagram.com Разбураны Чарнігаў / Фота - Маша Ефрасініна, instagram.com](/img/v1/images/1648795361_1119.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Разбураны Чарнігаў / Фота - Маша Ефрасініна, instagram.com
«Чарнігаў знішчаны на 70%, людзі ўжо перасталі цікавіцца, колькі мін прыляцела... У нас горад нагадвае Бучу, а ў некаторых раёнах ён ужо такі, як Марыупаль. Людзей цікавіць, як ім дажыць да заўтра. У нас засяроджванне войскаў РФ на мяжы з Беларуссю, нас цікавіць, як будзе працаваць СПА, ці будуць працягваць падаць бомбы на галаву», — кажа Атрашэнка.