Бангладэш. Статую Феміды ля суда зносяць па патрабаванні ісламістаў
Дэмантаж статуі з выкарыстаннем крана пачаўся ў ноч на пятніцу, 26 мая, пад наглядам яе аўтара.
Рабочыя распачалі дэмантаж статуі грэчаскай багіні правасуддзя каля комплексу вярхоўнага суда Бангладэш. Статуя выклікала пратэсты ісламістаў. Пратэстоўцы кажуць, што Феміда абражае іх рэлігійныя пачуцці.
Скульптар заявіў, што пагадзіўся са зносам статуі дзеля падтрымання міру.
Раней ісламісцкія групы патрабавалі, каб Феміду знеслі да пачатку святога для мусульман месяца Рамадан.
На думку ісламістаў, скульптура абражае рэлігійныя пачуцці мусульман. Яе з'яўленне выклікала масавыя пратэсты ў сталіцы краіны.
Феміда прастаяла ў вярхоўнага суда менш за шэсць месяцаў. Пры гэтым на скульптуры было сары, а не старажытнагрэчаская сукенка.
З'яўленне Феміды ля будынка суда выклікала масавыя пратэсты ў сталіцы краіны Даке
Прэм'ер-міністр Шэйх Хасін пагадзілася на дэмантаж пасля пратэстаў, хоць шэраг свецкіх груп, у сваю чаргу, пратэставалі супраць зносу скульптуры грэчаскай багіні правасуддзя. У вялікай часткі краін свету грэчаская багіня Феміда, выяўленая з завязанымі вачыма і вагамі ў руках, лічыцца сімвалам правасуддзя.
З пункту гледжання мусульман, устаноўка Феміды каля суда — праява ідалапаклонства.
Аналітыкі ж убачылі ў тым, што адбываецца, прыкмету растучай напружанасці паміж ісламскім кансерватызмам і прыхільнікамі ліберальных каштоўнасцяў у Бангладэш.
Паводле ВВС