Алкаголь і курэнне назвалі асноўнымі прычынамі хвароб і заўчаснай смерці

Агульная смяротнасць ад курэння складае 110 на 100 тысяч чалавек, а ад алкаголю — 33 на 100 тысяч чалавек. Самыя высокія паказчыкі смяротнасці ад шкодных звычак назіраюцца ва Усходняй Еўропе.

man_2181478_1280.jpg


Алкаголь і курэнне прызналі асноўнымі прычынамі хвароб і заўчаснай смерці, піша unian.net. Міжнародная група даследчыкаў выявіла, што ў 2015 годзе ўжыванне тытуню і алкаголю стала прычынай большай колькасці хвароб і выпадкаў інваліднасці і заўчаснай смерці, чым ужыванне іншых рэчываў, якія выклікаюць прывыканне. Паводле ацэнак навукоўцаў, яны сталі прычынай страты больш за чвэрць мільярда гадоў здаровага жыцця сярод усяго насельніцтва зямнога шара, піша EurekAlert!.
Навукоўцы прааналізавалі шэраг даследаванняў і высветлілі, што ва ўсім свеце больш за ўсё п'юць алкаголь жыхары Цэнтральнай, Усходняй і Заходняй Еўропы (11,61, 11,98 і 11,09 літра ў месяц на душу насельніцтва), пры гэтым злоўжываюць ім 50,5, 48,2 і 40,2 адсоткаў пітушчых адпаведна. У тых жа рэгіёнах адзначаецца высокі ўзровень ужывання тытунёвай прадукцыі. Больш за 15% дарослага насельніцтва на Зямлі з'яўляюцца курцамі, а кожны пяты напіваўся хоць бы адзін раз у месяц. Паказчык DALY, які ўлічвае гады жыцця, скарэкціраваныя па непрацаздольнасці (страчаныя з-за інваліднасці ці заўчаснай смерці), для курцоў складае 170,9 мільёнаў, а для пітушчых — 85 мільёнаў. Незаконныя наркатычныя рэчывы спрыялі страце 28 мільёнаў гадоў жыцця. Агульная смяротнасць ад курэння складае 110 на 100 тысяч чалавек, а ад алкаголю — 33 на 100 тысяч чалавек. Самыя высокія паказчыкі смяротнасці ад шкодных звычак назіраюцца ва Усходняй Еўропе.