527-ты дзень вайны: РФ страціла больш за 4000 беспілотнікаў і больш за 248 000 салдат

Страты Расіі ў вайне ва Украіне на раніцу пятніцы, 4 жніўня, склалі 640 салдат, агульныя страты расійскай арміі з пачатку ўварвання — 248 490 вайскоўцаў. Расійскі дэсантны карабель моцна пашкоджаны марскім дронам. РФ у два разы павялічыла выдаткі на вайну.

008_7.jpg

Украіна ўначы атакавала парты — Феадосію і Чарнаморск

Мінабароны РФ заявіла, што ВСУ ноччу нібыта атакавалі ваенна-марскую базу Наварасійск двума марскімі безэкіпажнымі катэрамі. У Маскве сцвярджаюць, што катэры былі выяўленыя і знішчаныя. Тым часам жыхары Наварасійска выклалі ў сацсеткі відэа атакі марскіх дронаў

Украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Службе бяспекі, што спецаперацыю ў бухце Наварасійска правяла СБУ сумесна з ВМС. У выніку атакі надводнага дрона вялікі дэсантны карабель “Аленягорскі Гарняк” атрымаў сур'ёзную прабоіну і цяпер не можа выконваць свае баявыя задачы. «Так што ўсе заявы расіян, што атакі былі адбітыя — фэйк».

Глядзіце таксама

Расія разгарнула вялікую групоўку з 15 караблёў у Чорным моры і рыхтуецца да правакацый, паведаміла спікер Аб’яднанага камандавання “Південь” Наталля Гумянюк: «У Чорным моры, па ўсёй верагоднасці, рыхтуюцца да правакацый і спрабуюць разгрупаваць свой карабельны склад для таго, каб ён не быў у адным месцы скоплены». Паводле яе слоў, магчымыя пагрозы і ціск на грамадзянскія караблі ў раёне Керчанскага праліва.

У Феадосіі ёсць вялікае нафтавае сховішча, якое, у прыватнасці, забяспечвае палівам Чарнаморскі флот РФ, таму там і надалей варта чакаць выбухаў, папярэдзіла спікер АК “Південь” Наталля Гумянюк. 

Больш за 4000 беспілотнікаў і больш за 248 000 вайскоўцаў. Страты Расіі ў вайне раніцай

Генштаб Узброеных сіл Украіны абнавіў даныя аб стратах РФ ва Украіне 4 жніўня

straty_rf_04_08.jpg

Страты Расіі ў вайне ва Украіне на раніцу пятніцы, 4 жніўня, склалі 640 салдат, агульныя страты расійскай арміі з пачатку ўварвання — 248 490 вайскоўцаў. Акрамя таго, Узброеныя Сілы Украіны знішчылі 27 беспілотнікаў і 19 артылерыйскіх сістэм.

Паводле інфармацыі Украінскага Генштаба, сілы абароны Украіны працягваюць весці наступальную аперацыю на Мелітопальскім і Бярдзянскім кірунках, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах і вядуць контрбатарэйнае процідзеянне. За мінулыя суткі на фронце адбылося каля 40 баявых сутыкненняў. У прыватнасці, як адзначаецца ў справаздачы Інстытуту вывучэння вайны, Узброеныя сілы Украіны спрабуюць прарваць расійскую абарону на подступах да Бахмуту, а таксама ўзмацняюць ціск на Кляшчэеўку. У той жа час сілы абароны прасоўваюцца на захадзе Запарожскай вобласці.

363339338_633663505613398_1975837303678520426_n.jpg

У Энергадары акупанты прымушаюць персанал Запарожскай АЭС афармляць расійскія пашпарты — пагражаюць рэпрэсіямі. Войскі РФ праводзяць у горадзе рэгулярныя ператрусы мясцовых жыхароў як на вуліцах, так і ў дамах. Правяраюць пашпарты і тэлефоны. Калі пашпарт аказваецца ўкраінскім, то дакумент знішчаюць і прымушаюць афармляць пашпарт РФ. Акупанты прымушаюць мяняць і іншыя дакументы: правы кіроўцы, паперы на рухомую і нерухомую маёмасць.

Расійскае войска нясе значныя страты на ўсходзе і не мае ніякага поспеху, паведаміў спікер Генштаба Украіны Павел Кавальчук. Сілы абароны Украіны працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў на Купянскім і Ліманскім кірунках, а на Бахмуцкім замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах. Ідуць цяжкія баі. На поўдні УСУ працягваюць наступ на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках, замацоўваюцца на занятых пазіцыях, акупанты нясуць значныя страты.

З вечара і ўначы расіяне пяць разоў абстралялі з цяжкай артылерыі і РСЗА Нікапаль, Краснагрыгор'еўскую і Міроўскую абшчыны Днепрапятроўскай вобласці. Параненыя два чалавекі, паведаміў кіраўнік АВА Сяргей Лысак.

У Данецкай вобласці за мінулыя суткі ў выніку расійскіх абстрэлаў загінулі два чалавекі, яшчэ двое атрымалі раненні. У Херсонскай вобласці дзевяць чалавек атрымалі раненні, у Запарожскай — адзін, па даных АВА. 

Дроны замест ракет

Брытанская выведка мяркуе, што Расія можа атакаваць украінскія парты на Дунаі іранскімі дронамі, а не ракетамі, каб знізіць рызыкі эскалацыі. Бо гэтыя дроны досыць дакладныя і адначасова маюць значна меншы боезарад, чым крылатыя ракеты.

Аналітыкі адзначаюць, што расійскія атакі па партовай інфраструктуры з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ ў апошнія два тыдні мелі на мэце спыніць міжнароднае суднаходства праз гэтыя парты. У той жа час беспілотнікі паражалі цэлі за 200 метраў ад румынскай мяжы, гэта значыць Расія наважваецца на ўдары паблізу тэрыторыі NATO.

Спікер паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат таксама лічыць, што ў Расіі ўжо няма такога запасу ракет, як летась, таму зімой яна будзе атакаваць Украіну дронамі.

Ігнат прагназуе: «Вядома, яны не пакінуць намераў вывесці са строю наш паліўна-энергетычны сектар, каб абясточыць краіну ў халодны час. Але ў іх няма такога стратэгічнага запасу ракет, які быў мінулай зімой. Таму, мабыць, стаўку яны будуць рабіць на дроны-камікадзэ, якія таксама досыць небяспечныя». 

РФ у два разы павялічыла выдаткі на вайну

Расія падвойвае выдаткі на абарону ў 2023 годзе, паведамляе Reuters са спасылкай на ўрадавы дакумент. На вайсковую галіну будзе выдзелена больш за 100 млрд долараў, што складае траціну ўсіх дзяржаўных выдаткаў Расіі. З іх за першыя шэсць месяцаў ужо выдаткавана 54 млрд долараў — гэта ўдвая больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Такія выдаткі на абарону падтрымліваюць аднаўленне эканомікі РФ за кошт росту прамысловай вытворчасці, але ўжо прывялі да дэфіцыту бюджэту сумай блізу 28 млрд долараў і зніжэння выдаткаў на школы, лякарні і дарогі, адзначае выданне.

Атакі дронаў на Маскву паказалі слабасць кіроўнага рэжыму Пуціна, мяркуе прадстаўнік ГУР Мінабароны Андрэй Юсаў: «Што ўбачыў цэлы свет? Што рэжым Пуціна, яго пуцінская Расія не здольная абараніць уласную тэрыторыю, уласную сталіцу і нават аб'екты, звязаныя з іх сектарам бяспекі і абароны».

Акрамя таго, са слоў Юсава, такія падзеі з'яўляюцца «вялікай антырэкламай» для РФ як пастаўшчыка зброі і сістэм супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы: «Я думаю, што пасля апошніх падзей іх кошт на міжнародным рынку ўзбраенняў значна ўпаў і пахіснуўся. Наўрад ці пасля такой рэкламы хто-небудзь захоча нешта купляць у рашыстаў».  

Пастаўляў войскам РФ 80% боепрыпасаў. Расійскаму алігарху паведамлена аб падазрэнні

СБУ сумесна з ГБР сабрала доказную базу на падсанкцыйнага расійскага алігарха, прэзідэнта футбольнага клуба ЦСКА (Масква) Яўгена Гінера, датычнага да фінансавання ўзброенай агрэсіі РФ. Ён уваходзіць у блізкае атачэнне вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расіі і непасрэдна спрыяў Крамлю ў развязванні вайны супраць Украіны.

Пасля 24 лютага 2022 года Гінер як уладальнік расійскага АТ КБАЛ ім. Коткіна даў указанне менеджменту кампаніі забяспечыць бесперабойную пастаўку патронаў для рускай войскаў.

Таксама праз падкантрольных ва Украіне асоб ён з'яўляецца адным з бенефіцыяраў групы кампаній VS Energy International Ukraine і валодае шэрагам гасцініц, металургічных заводаў і гандлёвых цэнтраў на тэрыторыі Украіны.

Вышэйшы антыкарупцыйны суд разглядае пазоў Мінюста аб канфіскацыі гэтых актываў у даход Украіны. Гінеру пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці. 


Глядзіце таксама

РФ — КНДР

Расія спрабуе пашырыць супрацоўніцтва з КНДР — прынамсі, хоча набыць снарады для выкарыстання ў вайне супраць Украіны, заявіў каардынатар Рады нацбяспекі Белага дома Джон Кірбі. З ягоных слоў, апошні візіт міністра абароны РФ Сяргея Шайгу ў КНДР звязаны менавіта са спробай пераканаць Паўночную Карэю прадаць Расеі боепрыпасы.

Кірбі падкрэсліў, што пагадненні паміж Масквой і Пхеньянам аб пастаўках зброі парушаюць адразу некалькі рэзалюцый Рады Бяспекі ААН, і Вашынгтон працягне прыкладаць намаганні, каб перашкодзіць любой спробе Крамля набыць зброю для вайны супраць Украіны ў трэціх краінах.

На думку Кірбі, той факт, што Маскве даводзіцца шукаць зброю ў такіх краінах, сведчыць пра ўплыў заходніх санкцый на вайсковую машыну РФ.