312-ты дзень вайны Расіі супраць Украіны. Абстрэлы ў навагоднюю ноч

Калі свет адзначаў прыход Новага года, Расія працягвала абстрэл Украіны. Сігналы паветранай трывогі гучалі над усёй тэрыторыяй краіны, у тым ліку Кіеўскай вобласці.

photo_2023_01_01_12_40_32.jpg


У навагоднюю ноч над Украінай збілі 45 расійскіх беспілотнікаў. Паводле Паветраных сіл, 13 з іх знішчылі 31 снежня і яшчэ 32 — пасля апоўначы.
На фота — абломкі аднаго з збітых ноччу «Шахедаў». Здымкі апублікаваў начальнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябітаў.

photo_2023_01_01_12_31_25.jpg


«Можна сказаць і танна, і безгустоўна! Сапраўдны орка-style. І гэтыя абломкі не на фронце, дзе ідуць упартыя баі, яны тут, на спартыўнай пляцоўцы, дзе гуляюць дзеці. Гэта ўсё, што трэба ведаць аб дзяржаве-тэрарысце і яе арміі», — напісаў Нябітаў.
Між тым, Укрэнерга паведаміла, што на раніцу 1 студзеня сітуацыя ва ўкраінскай энергетыцы кантралюецца, аварыйныя выключэнні пасля ўчорашняй атакі не прымяняюцца.
У расейскіх акупантаў вычарпаліся запасы артылерыйскіх боепрыпасаў, ім будзе цяжка падтрымліваць бягучы тэмп аперацый на асобных участках фронту ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Начальнік Галоўнага ўпраўлення вайсковай выведкі Украіны Кірыл Буданаў паведаміў 31 снежня, што расейскія войскі ва Украіне адчуваюць значныя праблемы з артылерыйскімі боепрыпасамі, якія стануць больш адчувальнымі да сакавіка 2023 года.
У навагоднюю ноч у Лондане зладзілі грандыёзнае шоу феерверкаў. Салюты не сціхалі больш за 10 хвілін.


У знак падтрымкі Украіны кола агляду London Eye падсвятлілі жоўтым і сінім. Салюты такога ж колеру брытанцы запусцілі пад песню Stefania.