298-я суткі вайны ва Украіне: вяртанне ката Сцяпана і святочныя ялінкі ў гарадах
Знакаміты кот Сцяпан вярнуўся дадому ў Харкаў, а ўкраінскія гарады рыхтуюцца да святаў. Аптымістычныя і сумныя навіны вайны за апошнія суткі.
У Кіеве цалкам аднавілі працу сістэмы цеплазабеспячэння. Пра гэта паведаміў мэр горада Віталь Клічко.
«Усе крыніцы цеплазабеспячэння працуюць у штатным рэжыме. На працягу дня камунальнікі будуць працаваць па асобных дамах, дзе могуць узнікаць лакальныя праблемы з цяплом», — дадаў кіраўнік горада.
******
А вось якую ялінку ўсталявалі на чыгуначным вакзале ў Кіеве. Каб запаліць яе, трэба пакруціць велатрэнажор.
*****
Метро ў Харкаве таксама рыхтуецца да калядных і навагодніх святаў.
*****Знакаміты кот Сцяпан вярнуўся дадому ў Харкаў.
«Я дома», — гаворыцца ў апісанні да серыі яго фота. Кот папазіраваў на канапе сваёй кватэры разам з сяброўкай-коткай Стэфаніяй, а таксама паглядзеў з акна на выбітыя абстрэламі расейцаў вокны суседняга дома.
Раней Сцяпан выехаў з Украіны праз поўнамаштабнае ўварванне, аднак у верасні гаспадыня хвастатага вярнулася разам з ім назад.
*****Ва УСУ спадзяюцца, што Украіна зможа вярнуць усе свае акупаваныя тэрыторыі, у тым ліку і Данбас і Крым, у 2023 годзе. Пра гэта сказаў камандуючы АК «Поўдзень» генерал-маёр Андрэй Кавальчук.
«Крым — гэта абавязкова, гэта толькі пытанне часу. Мы вернем кожны квадратны сантыметр нашай тэрыторыі. Хацелася б вырашыць усе пытанні ў гэтым годзе. Але я веру, што ў наступным годзе мы ўсё давядзем да лагічнага завяршэння», — адзначыў Кавальчук.
*****
У пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейскія акупанты планавалі дайсці да Кіева за 18 гадзін.
Паводле апублікаваных nytimes.com службовых дакументаў вайскоўцаў РФ, першыя машыны ў калоне павінны былі выехаць з Беларусі і прыбыць на ўскраіну Кіева да 14:55.
Пры гэтым адзін з расейскіх вайскоўцаў, які знаходзіўся ў Беларусі, распавядае, што загад быў адначасова простым і вельмі аптымістычным — ехаць за машынай наперадзе і дабрацца да Кіева на працягу 18 гадзін.
Графік не быў выкананы нават блізка, паколькі масіўная ваенная тэхніка была настолькі цяжкай, што калона адразу ўгразла. І толькі на тое, каб перасекчы мяжу з Украінай, спатрэбілася больш за суткі.
******
Акупанты знішчылі Хэрсонскую вінакурню, якія перажылі дзве сусветныя вайны, паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.
Херсонская вёска Вясёлае, у якім размешчана вінакурня, сёння дэакупавана. Але за час знаходжання ў вёсцы вайскоўцы РФ цалкам разрабавалі калекцыю вінаў, якія захоўваліся з пачатку 20 стагоддзя.
Таксама пацярпеў будынак гістарычнага шато і дома на тэрыторыі. Скралі абсталяванне і мэблю з вінакурні. Віны, што знаходзіліся на вытрымцы, таксама зніклі.