12400-гадовая мумія шчанюка захавала мозг

Міжнародная група навукоўцаў упершыню выявіла добра захаваны мозг прадстаўніка сямейства сабак эпохі плейстацэну. Мозг належаў шчанюку, які жыў 12 400 гадоў таму. Яго мумія была знойдзена ў Якуціі ў мінулым годзе. Паведамленне пра даследаванне апублікавана ў The Siberian Times.



0c993758111ba5c2393e66d8ed808549.jpg

Іван Цішчанка / The Siberian Times

Мумія была знойдзена 13 жніўня 2015 года ў вечнай мерзлаце на беразе ракі Салах недалёка ад вёскі Тумат у Якуціі. У 2011 годзе ў двух метрах ад нядаўна знойдзеных парэшткаў была знойдзена іншая мумія трохмесячнага шчанюка. Летам мінулага года навукоўцы вярнуліся на месца знаходкі ў надзеі знайсці стаянку старажытных людзей, але замест гэтага знайшлі яшчэ адну мумію. Відавочна, абодва шчанюка былі з аднаго памёту і загінулі ў выніку апоўзня.

Абедзве муміі добра захаваліся, але захаванасць парэштак, знойдзеных у 2015 годзе, была значна вышэй. Па словах навукоўцаў, мумія выдатна захавалася «ад носа да хваста, уключаючы поўсць». Мозг шчанюка захаваўся на 70–80 адсоткаў, пасля МРТ сканавання даследчыкі ўбачылі, як захаваліся прамежкавы мозг, мазжачок і гіпофіз. Гэта першы непашкоджаны мозг драпежніка той эпохі.

Акрамя сабачых парэшткаў даследчыкі сабралі ўзоры глебы побач з трупам, каб даследаваць іх на наяўнасць старажытных паразітаў і бактэрый. Даследчыкі плануюць параўнаць бактэрыі і паразітаў з глебы з бактэрыямі з кішачніка шчанюка, а таксама з ўзорамі сучасных вошай і кляшчоў і паспрабаваць знайсці віды, што жылі ў эпоху плейстацэну.

На працягу некалькіх гадоў навукоўцы даследавалі мумію, знойдзеную ў 2011 годзе. Два гады таму яны прадставілі першыя вынікі даследавання, у тым ліку вынікі аналізу ДНК, якія паказалі, што шчанюк быў «хутчэй сабакам, чым ваўком». Даследчыкі лічаць, што далейшыя даследаванні мумій дапамогуць даведацца, ці былі гэтыя жывёлы продкамі сучасных сабак.

Па словах палеантолага з бельгійскага Каралеўскага інстытута натуральных навук, доктара Мэцьё Хермонпрэ, запрошанага на экспертызу ў Якуцію, існуе дзве асноўныя тэорыі гісторыі прыручэння сабак. Па адной з іх, сабакі прыходзілі на месцы стаянак старажытных людзей і падбіралі рэшткі ежы. Нейкі час людзі і сабакі існавалі побач, пры гэтым сабакі паступова прыручаліся. Паводле другой тэорыі, людзі былі ініцыятарамі прыручэння, яны прыводзілі сабак да свайго жытла і дрэсіравалі іх. Сабраныя дадзеныя сведчаць на карысць другой тэорыі, лічыць доктар Хермонпрэ. Яна спадзяецца, што даследуючы муміі шчанюкоў, навукоўцам удасцца атрымаць новыя доказы на карысць гэтай тэорыі.

nplus1.ru