Трэнер футбольнай зборнай Украіны робіць дома кактэйлі Молатава
Вядучы ютуб-канала «ТаТоТаке» Міхаіл Співакоўскі распавёў, што галоўны трэнер зборнай Украіны Аляксандр Петракоў спрабаваў уступіць у тэрабарону, але яму адмовілі з-за ўзросту.
![1630742277_8396.webp 1630742277_8396.webp](/img/v1/images/1630742277_8396.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Аляксандр Васільевіч Петракоў застаўся ў Кіеве,
нават пайшоў, як я ведаю, у тэрабарону. Яму сказалі: "Аляксандр
Васільевіч, вам жа 64 гады. Давайце мы лепш без вас". Ён вярнуўся, там
ледзь не кактэйлі Молатава рабіў дома», — сказаў Співакоўскі.
Раней Петракоў сказаў, што для яго «Расіі больш не
існуе».
З-за вайны матч зборнай Украіны ў адборы на ЧС-2022 супраць
зборнай Шатландыі быў перанесены на чэрвень. Пераможца гэтай пары сустрэнецца з
Уэльсам.
Паводле unian.net.