15 найлепшых форм у гісторыі чэмпіянатаў свету. Фота
Да ЧС-2022, які пройдзе ў Катары, застаўся тыдзень. З гэтай нагоды спартыўнае выданне Тр*буна згадвае 15 найлепшых форм, якія ўпрыгожвалі самы прэстыжны футбольны турнір.
15 месца: Камерун (хатняя). ЧС-2002
У гэтай зборнай было 99 праблем, але ніводнай са стылем. Хатняя форма Камеруна на ЧС-2002 павінна была стаць рэвалюцыйнай, бо Puma зрабіла футболку без рукавоў, але ў забарону ўмяшаліся асабіста ФІФА і Блатэр. Гэта крыху сапсавала канчатковае ўражанне.
14 месца: Данія (хатняя). ЧС-1986
Датчане смела ўляцелі на першы ЧС у сваёй гісторыі камплектам ад роднага Hummel. Скандынаўская зборная зрабіла нешта нетыповае для таго часу, падзяліўшы футболку напалову з дабаўленнем тонкіх ліній. А чорныя палосы на V-выразе і шортах зрабілі сваю справу ў спробе кампенсаваць залішнюю яркасць. Атрымалася топава.
13 месца: Японія (хатняя). ЧС-2018
Натхнёны традыцыйнымі самурайскімі даспехамі камплект зборнай Японіі 2018 года з'яўляецца адным з лепшых у гісторыі азіяцкіх зборных. Вельмі прыемны сіні колер у спалучэнні з японскім мінімалізмам далі свой вынік.
12 месца: Аргенціна (хатняя). ЧС-1986
Прыгажосць формы з часам будзе ўспрымацца праз прызму вынікаў. Здаецца, камплект нічым не адрозніваецца на фоне іншых, але ён культавы, і гэта само па сабе стыльна.
Прыемныя традыцыйныя аргенцінскія колеры спалучаюцца з вогненным лагатыпам на сэрцы, прыгажосць дапаўняе значок Le Coq Sportif. Рэйтынг не мог абысціся без гэтага камплекта.
11 месца: Нідэрланды (хатняя). ЧС-1974
Той выпадак, калі не перамудрылі і атрымалася ідэальна. А яшчэ вельмі падабаецца кантраст з шортамі і вялікі лагатып на сэрцы. Сімвалічна.
10 месца: Бразілія (хатняя). ЧС-2002
Круты дызайн з вертыкальнымі палоскамі, прыемныя колеры і гульнявыя нумары. Зубасцiк выглядаў у гэтай форме як лепшая версія футбаліста.
9 месца: Бельгія (хатняя). ЧС-1982
Шыкоўная псіхадэліка ад «чырвоных д'яблаў». V-вобразны выраз рыфмуецца з палоскамі на футболцы, якiя плаўна пераходзяць на шорты. Выглядае вельмі нахабна. Адчуванне, што супраць цябе выйшлi гуляць хуліганы, якія на 5-й хвіліне адарвуць ногі.
8 месца: Нігерыя (гасцявая). ЧС-1994
Калі б сапраўднасць была футбольнай формай, то гэтым камплектам. Adidas пайшоў на эксперымент, замяніўшы традыцыйныя колеры Нігерыі на ўзор з піжамы (?) і не дарма. Запамінаецца з першага погляду.
7 месца: ФРГ (гасцявая). ЧС-1990
Градыент і эфект зярністасці — ужо добрае спалучэнне, а дапаўняе iх насычаны колер.
6 месца: Англія (хатняя). ЧС-1990
Umbro умелі (і ўмеюць) рабіць прыгожа — гэтая форма яркае таму пацверджанне. Яна выклікае асацыяцыю з якім-небудзь вельмі якасным аўтамабілем. Строга і элегантна. І зацаніце, як акуратна ўціснуты лагатып брэнда ў рукаў джэрсі.
5 месца: Мексіка (хатняя). ЧС-1998
Жабяня Пепе з аднайменнага мема на футболцы — гэта ўжо перамога. А калі ў вас флэшбэкі з «канца свету 2012», то не дзіўна, бо ўнікальны дызайн быў створаны па ўзоры сонечнага каменя ацтэкскага календара. Гэтая мексіканская форма ад брэнду ABA Sport была настолькі папулярная ў калекцыянераў, што не занадта вядомы вытворца выпусціў рымейк у 2021-м.
4 месца: ЗША (гасцявая). ЧС-1994
Вайб, вайб і яшчэ раз вайб. Зроблена своечасова і дакладна. Толькі аднаго погляду на гэтую футболку хапае, каб зразумець, чыя яна і нават з якога чэмпіянату.
ЧС-1994 павінен быў прадэманстраваць ЗША, гаспадароў турніру, сусветнай футбольнай супольнасці – гэты камплект стаў ідэальным дапаможнікам.
3 месца: Харватыя (хатняя). ЧС-1998
3D-эфект традыцыйных харвацкіх шашачак — падпал, а цэнтральнае лога — заўсёды Х2 да прыгажосці.
2 месца: Нігерыя (хатняя). ЧС-2018
Шыкоўны камплект, які заваяваў сэрцы яшчэ на прэзентацыі — i быў распрададзены праз 15 хвілін пасля прадстаўлення.
1 месца: Францыя (хатняя). ЧС-1998
Пераможца. Яна банальна стыльная — яе можна апрануць у звычайны лук і выглядаць так, нібы ты хіпстар-моднік з Парыжа.
Гэты камплект на ўзроўні хатняга бразільскага 2002 года з'яўляецца сімвалам цэлай футбольнай эпохі. Памятаеце, як у гэтай футболцы ездзіў Самі Насеры ў «Таксі 2»?
Прыемны цёмна-сіні колер, выгляд нумароў, цікавы арнамент з белых і адной чырвонай палос. Адзiн з лепшых твораў Аdidas у яго футбольнай гісторыі.
Фан факт: Ле Блю рабілі адсылку на гэтае джэрсі на апошнім Еўра, але і форма атрымалася не надта ўдалай, і вынік зусім не нагадваў ЧС-98.