Забойства Вільгельма Кубэ (гісторыка-дакументальнае эсэ). Частка 9.
Нямецкае інфармацыйнае бюро паведаміла з Мінску, што Вільгельм Кубэ загінуў у час замаху, які быў арганізаваны бальшавіцкімі агентамі, што было пацверджана і з савецкага боку. 24 верасня газета «Правда паведаміла, што гаўляйтар загінуў ад «меткой партизанской пули. (На здымку: Панцеляймон Панамарэнка)
Нямецкае інфармацыйнае бюро паведаміла з Мінску, што Вільгельм Кубэ загінуў у час замаху, які быў арганізаваны бальшавіцкімі агентамі, што было пацверджана і з савецкага боку. 24 верасня газета “Правда паведаміла, што гаўляйтар загінуў ад “меткой партизанской пули.
(На здымку: Панцеляймон Панамарэнка)
Хто за што змагаўся
Гэта памылка ўзнікла ў выніку ўласнай інтэрпрэтацыі паведамлення нямецкага радыё. Камандаванне партызанскага атрада “Дима, у які прыбылі Мазанік, Осіпава і Шчуцкая, не выслала ў
Маскву ў ЦШПР паведамлення аб забойстве Кубэ. Гэта можна патлумачыць і тым, што камандаванне атрада “Дима, паводле сучаснай версіі, рыхтавалася да замаху на Кубэ, але даведалася
пра яго здзяйсненне толькі з вуснаў не вельмі знаёмых беглых жанчын-уцякачак і паставілася да гэтага асцярожна, дапускаючы, што гэта, магчыма, правакацыя з боку немцаў.
Пра гэта яскрава сведчыў і пазнейшы лёс Мазанік і Осіпавай. Пасля публікацыі артыкула ў часопісе “Работніца (№7, 1947), некалькі гадоў вакол іх подзвігу панавала глыбокае маўчанне.
Між іншым, не згадваў пра іх гераічны ўчынак і тагачасны міністр дзяржаўнай бяспекі БССР Л.Ф. Цанава ў яго вялікай двухтомнай працы аб партызанскай вайне ў Беларусі “Всенародная партизанская
война в Белоруссии против фашистских захватчиков (у 2-х тамах. Мн., 1949–1951), дзе знайшлося месца для значна менш цікавых фактаў.
Для расследавання ўсіх акалічнасцей забойства Кубэ неадкладна была створана Вялікая сацыяльная камісія, якая хутка ўстанавіла, што міну прынесла і паклала пад матрац ложка прыбіральшчыца Алена
Рыгораўна Мазанік, якая атрымала міну ад Марыі Барысаўны Осіпавай — партызанскай разведчыцы ці сувязной. Быў раскрыты ўдзел у забойстве і іншых членаў Мінскага антыфашысцкага падполля. Было
высветлена, што Мазанік і Осіпава ўцяклі да партызанаў і самалётам перапраўлены ў Маскву. Гэтыя звесткі поўнасцю пацвердзіліся пазней у 1947 годзе, гэта значыць тады, калі ў СССР была яшчэ не вядома
справаздача Бандорфа.
Поўнае супадзенне ў паказаннях Мазанік і Осіпавай з вынікамі расследавання Бандорфа адназначна сведчыць пра ўдзел менавіта гэтых жанчын, і толькі іх, у забойстве Кубэ, але гэта не вырашае пытанне,
хто быў яго ініцыятарам і арганізатарам.
Пасля безвыніковых шматлікіх спробаў прымусіць Кубэ пакінуць Мінск, у якіх чынны ўдзел бралі найвышэйшыя, пачынаючы ад Гітлера, прадстаўнікі СС, 22 чэрвеня 1943 года ў Мінску ў тэатры на яго быў
арганізаваны замах. Міна пад сцэнай павінна была ўзарвацца тады, калі Кубэ выступаў з урачыстай прамовай з нагоды ўтварэння Саюза беларускай моладзі (СБМ). Але выбух адбыўся пазней, вечарам у час
спектакля, на якім Кубэ ўжо не прысутнічаў. Загінула 13 чалавек і некалькі дзясяткаў было паранена. Выступаючы на пахаванні над брацкай магілай, мэр горада Мінска Вацлаў Іваноўскі не паўтараў
газетных “сенсацый пра бальшавіцкіх агентаў, а пасля пахавання ў вузейшым коле прысутных сказаў: “Дзякуем і за вызваленне, і за гэтыя вось ахвяры.
Смерць Кубэ была, безумоўна, выгадна савецкім уладам, якім яго палітычныя паводзіны перашкаджалі значна больш за злачынствы СС: эсэсаўцы толькі ўзбуджалі ў грамадстве нянавісць да нямецкіх акупантаў,
і партызаны гэтым лёгка карысталіся. Смерць Кубэ была выгадна і кіраўніцтву СС, якое ўжо перабрала ўсе іншыя варыянты пазбавіцца ад гаўляйтара.
Нельга адкінуць і такую версію, што забойства Кубэ было падрыхтавана СС, якое толькі назірала і не перашкаджала гэтай аперацыі.
На карысць гэтай версіі сведчаць наступныя акалічнасці, што вынікаюць з аналізу справаздачы камісіі Бандорфа:
1) Камісія Бандорфа складалася выключна з афіцэраў СС і працавала пад непасрэдным кіраўніцтвам шэфа СС у Мінску, які падпарадкоўваўся Готбергу, Баху і Гімлеру. Гэта дазваляла праціўнікам Кубэ цалкам
падпарадкаваць яе вынікі свайму пункту погляду.
2) Следства праводзілася ўсяго 7 дзён — 29 верасня шэф мінскага СД распусціў камісію. Толькі пасля таго “высветлілася, што Мазанік, дапушчаная да працы ў доме Кубэ, была
да вайны супрацоўніцай НКУСа, а ў сучасны момант [верасень 1943 г. — А.В.] — член Мінскага антыфашысцкага падполля.
А яна, дарэчы, падпольшчыцай ніколі не была!
У надзвычайна кароткі тэрмін былі выкрыты ўсе падпольшчыкі, якія ўдзельнічалі ў забойстве Кубэ, і ніхто з іх не выкарыстаў магчымасці адразу ўцячы пасля гібелі гаўляйтара. Гэта яскрава сведчыць пра:
а) вялікія здольнасці СС ці б) фабрыкацыю і фальсіфікацыю ўсёй справы з забойствам Кубэ, тым больш што ўсіх сведак знішчылі, і сляды іх зніклі назаўсёды.
3). За 7 дзён камісія высветліла, што Мазанік і Осіпаву пераправілі з партызанскага аэрадрома каля Бягомля ў Маскву. Гэта, дарэчы, надзвычай важная акалічнасць ва ўсёй справаздачы, якая яскрава
сведчыць пра тое, што СД мела сваіх інфарматараў у партызанскім атрадзе “Дима, куды ўцяклі абедзве жанчыны.
Значэнне гэтага цікавага факта пацвярджаецца яшчэ і тым, што ў савецкім варыянце справаздачы камісіі Бандорфа, якія публікаваліся ўвесь час з купюрамі, гэты пункт быў проста апушчаны.
Вільгельм Кубэ асцерагаўся замаху. У апошнія месяцы свайго жыцця, быццам бы прадчуваючы сваю смерць, ён меркаваў замяніць паліцэйскую ахову вакол свайго дома “ўласнай аховай, якая
павінна была складацца з правераных членаў СД ці маладых фольксдойчаў. Але Гімлер “ні ў якім разе не пагаджаўся на такія пражэкты. Гэта значыць, што Гімлер поўнасцю трымаў Кубэ ў
руках. Смерць Кубэ і па сённяшні дзень не перастае быць таямніцай, нягледзячы на шматлікія згадкі ў даследчай гістарычнай літаратуры на гэтую тэму.
У дзень пахавання Кубэ ў Берліне Гітлер загадаў ад свайго імя ўскласці вянок на яго магілу. А Гімлер сказаў, што толькі смерць выратавала Кубэ ад канцлагера. Даволі шмат супрацьлеглых ацэнак
забойства Кубэ ў пасляваенных даследчыкаў, якія займаліся і займаюцца акалічнасцямі яго смерці.
Лаўрэнцій Цанава
Пасля забойства Кубэ, раніцай 22 верасня, члены Камітэта даверу — Вацлаў Іваноўскі, Юрый Сабалеўскі, Яўген Калубовіч, Міхал Ганько — накіраваліся да начальніка палітычнага
аддзела генеральнага камісарыята Беларусі доктара Маркуса з просьбай не ўчыняць рэпрэсій супраць жыхароў Мінска. Але, як вядома, акупанты іх не паслухалі.
За лаўры пераможцаў пачалася барацьба паміж групоўкамі Панцеляймона Панамарэнкі, Пятра Калініна і Лаўрэнція Берыя, Лаўрэнція Цанавы.
Панамарэнка і Цанава пасля забойства Кубэ бамбілі тэлеграмамі камандзіра партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомельскай зоны Р.Н. Мачульскага і камандзіра партызанскай брыгады
“Железняк І.П. Ціткова, каб тыя зрабілі ўсё, што ад іх залежыць, і каб ніхто не змог прыпісаць сабе баявых спраў беларускіх партызанаў.
Але іх захады не маглі ўжо паўплываць на змену раскладу вызначэння Герояў Савецкага Саюза.
І доблесныя беларускія партызаны і НКУСаўцы засталіся з носам!
Берыя і Цанава прымушалі на Лубянцы жанчын-бяглянак, каб яны прызналіся, што дзейнічалі ад НКУС СССР І НКУС БССР. Але жанчыны ўпарта стаялі на сваім, што яны былі ў атрадзе “Дима
ад ГРУ ГШ Чырвонай арміі. Берыя і Цанава хацелі прысвоіць сабе гэты подзвіг, усяляк застрашвалі жанчын і таму на допытах звычайна прысутнічаў начальнік ГРУ ГШ Чырвонай арміі Ф.Ф. Кузняцоў.
Панамарэнка хацеў прыпісаць забойства Кубэ партызанам, і каб камандзіры партызанскіх брыгад і атрадаў далі тэлеграмы ў ЦШПР, што яны забілі ці прыклалі руку да гэтага забойства, але ні з адной
партызанскай брыгады ці атрада не паступіла тэлеграм аб забойстве імі Кубэ.
----------------------------------------------------------------
Кузняцоў Фёдар Фёдаравіч
Нарадзіўся ў 1904 годзе. Член ВКП(б) з 1926 года. Генерал-лейтэнант. У 1931 годзе закончыў рабфак, быў на камсамольскай і партыйнай рабоце. У 1937 годзе — першы сакратар абкама ВКП(б), з
1938 года ў Чырвонай арміі. Начальнік аддзела Палітычнага ўпраўлення Чырвонай арміі, начальнік аддзела і намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды Чырвонай арміі. У гады Вялікай
Айчыннай вайны ў 1942–1943 гадах — член Ваеннага Савета 60-й арміі і Варонежскага фронту. У 1943–1945 гадах — начальнік разведвальнага ўпраўлення Генеральнага
штаба Чырвонай арміі. У 1945–1947 гадах — начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення. З 1949 года — начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення Узброеных Сіл СССР. З 1953
года — начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР. З 1957 года — начальнік Ваенна-палітычнай акадэміі імя У.І. Леніна, у чэрвені 1959 — сакавіку 1969
гадоў — член Ваеннага савета, начальнік палітычнага ўпраўлення Паўночнай групы войск (ПНР).
Памёр Ф.Ф. Кузняцоў у 1979 годзе.
Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч
Нарадзіўся 9 жніўня 1902 года на хутары Шалкоўскі Беларэчанскага раёна Краснадарскага краю, Расія. Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і
партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну ў СССР. Генерал-лейтэнант (1943). У 1932 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1937 года працаваў у апараце ЦК ВКП(б) пры
Г.М. Малянкове. У 1938–1947 гадах — першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі, адначасова з верасня 1939 года член ваеннага Савета Беларускай асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну
— член ваенных саветаў Заходняга, Цэнтральнага і Бранскага франтоў. У 1942–1944 гадах — начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага
камандавання.
Ажыццяўляў кантроль ад НКУС СССР за партызанскімі аперацыямі на часова акупаванай тэрыторыі СССР нямецка-фашысцкімі захопнікамі з пазіцый Цэнтральнага штаба партызанскага руху. Адзін з
распрацоўшчыкаў і кіраўнік аперацыі “рэйкавая вайна. У першыя пасляваенныя гады шмат зрабіў для аднаўлення і развіцця разбуранай вайной народнай гаспадаркі Беларусі. З 1948 года ў
апараце ЦК КПСС і Савеце Міністраў СССР. Панамарэнка быў сакратаром ЦК КПСС, міністрам забеспячэння СССР, міністрам культуры СССР, першым сакратаром ЦК КПСС Казахстана, паслом у Польшчы, Індыі,
Галандыі ў 1959 годзе. У 1961 годзе ўрад Галандыі абвясціў яго персонай нон-грата за яго ўдзел у спробе затрымаць савецкую перабежчыцу на вуліцах Амстэрдама. У 1962–1964 гадах савецкі
прадстаўнік у МАГАТЭ ў Вене. Выйшаўшы на пенсію, чытаў лекцыі ў Акадэміі грамадскіх навук. Даследчык гісторыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар кніг
“Партызанскі рух у Вялікай Айчыннай вайне (1943), “Усенародная барацьба ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 1941–1944 (1986) і іншых.
Памёр 18 студзеня 1984 года.
Калінін Пётр Захаравіч
Нарадзіўся 25 студзеня 1902 года на былым хутары Альховікі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і
партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б) Беларусі ў 1937 годзе, Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК ВКП(б) у 1941
годзе. З 1938 года ў апараце ЦК КП(б)Б: першы сакратар Вілейскага абкама КП(б) Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — другі сакратар ЦК КП(б)Б, член Ваеннага савета 21-й арміі, намеснік
начальніка штаба партызанскага руху пры Ваенным савеце Заходняга фронту. З верасня 1942 года — начальнік Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). З 1944 года знаходзіўся на партыйнай і
савецкай рабоце. Аўтар кнігі “Партизанская республика (3-е издание. Минск, 1973).
Памёр 12 снежня 1966 года.